Знайсці
03.03.2024 / 15:523РусŁacБел

У Польшчы кіроўцы прыкрываюцца беларусамі, каб не плаціць штрафы за перавышэнне хуткасці

З узмацненнем жорсткасці пакарання за парушэнне хуткаснага рэжыму польскія кіроўцы прыдумляюць новыя спосабы пазбегнуць адказнасці. Для гэтага яны карыстаюцца напружанай сітуацыяй на ўсходняй мяжы, піша Rzeczpospolita.

Фота: pixabay.com

Яшчэ нядаўна штраф у Польшчы за нераскрыццё асобы, якая ўчыніла правапарушэнне, аўтаматычна накладаўся на ўладальніка транспартнага сродку. Яго памер быў вызначаны ў 500 злотых (каля 410 рублёў). 

Многія кіроўцы, каб пазбегнуць штрафных балаў, пагаджаліся на такі варыянт, хоць самі фігуравалі на фота з радара або ведалі чалавека, які ў гэты момант кіраваў аўтамабілем. Але цяпер у Польшчы штрафы выраслі. Нераскрыццё асобы кіроўцы транспартнага сродку, які стварыў небяспеку ў дарожным руху, каштуе мінімум 2000 злотых (каля 1600 рублёў). 

Паводле выдання, кіроўцы знайшлі шчыліну ў сістэме, дакладней, яны карыстаюцца адсутнасцю эфектыўных сістэм абмену персанальнымі данымі аб кіроўцах паміж службамі краін, якія ўваходзяць у ЕС і якія ў яе не ўваходзяць. 

Службы такіх краін, як Беларусь і Украіна не супрацоўнічаюць з польскай паліцыяй, таму праверка праўдзівасці пададзеных звестак і, перш за ўсё, пакаранне правапарушальніка могуць быць немагчымымі. У выніку большасць такіх спраў, якія даходзяць да суда, закрываюць. 

Замест таго каб прызнацца ў перавышэнні хуткасці, палякі падаюць у суд даныя аб тым, што за рулём быў беларус ці ўкраінец. А паліцыя не можа праверыць, ці праўда гэта. Хаця ў Польшчы за прадстаўленне ілжывых звестак можна атрымаць тры гады турмы.

Чытайце таксама: 

«У памежнікаў маглі ўзнікнуць да мяне пытанні». Як беларусы абыходнымі шляхамі атрымліваюць польскі шэнген

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі

У польскім Шчэціне машына ўляцела ў людскі натоўп, дзясяткі пацярпелых

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
13
Ха-ха
24
Ого
9
Сумна
13
Абуральна
49
03.03.2024
Ot, liudcy, što jany tvorać, što tvorać(!) liudcy paspalityja. Panoú na ich niama !
0
Жбан/адказаць/
04.03.2024
Žvir, у вас ł адклеілася
0
Сергій /адказаць/
05.03.2024
Рубль такий крепкий став?500 злотих - це більше ніж 100 долларів,на рашці це 410 рублів?)))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930