Знайсці
03.03.2024 / 21:4118РусŁacБел

Франак Вячорка: Пратасевіч зламаны, ён пад кантролем і не можа выехаць з Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай даў інтэрв'ю латвійскаму рускамоўнаму ютуб-каналу «І грянул Грэм». Сярод іншага ён закрануў справу Рамана Пратасевіча.

Раман Пратсевіч пад час свайго стрыму. Скрын відэа

Як адзначыў Франак Вячорка, для яго Раман Пратасевіч зʼяўляецца негатыўным героем, бо ён пайшоў на здзелку з рэжымам.

«Мы бачыліся з ім за пару дзён да гэтага рэйса Ryanair. Зразумела, ён быў захоплены, Пратасевіча ламалі. Не ведаю, чым яго запужвалі. Хіба што ён пайшоў на супрацоўніцтва дзеля таго, каб псіхалагічна, фізічна выжыць».

Вячорка нагадвае, што Пратасевіч «даў усю інфармацыю пра ўсіх, хто ўдзельнічаў у арганізацыі пратэстаў, дзяліўся інфармацыяй».

«Наколькі мы ведаем, шмат людзей патрапілі ў турмы. Ён меў доступ да чат-ботаў, куды ў час пратэстаў 2020 года людзі дасылалі інфармацыю. І тое, што адбылося, вялізная трагедыя».

Франак Вячорка пад час інтэрв'ю. Скрын відэа i_gryanul_grem / YouTube

Становішча, у якім цяпер знаходзіцца Пратасевіч, Франак Вячорка характарызуе наступным чынам:

«Цяпер яму далі такую на палову свабоду. Здараецца, ён выходзіць анлайн. Відаць, што чалавек зламаны, што пад кантролем. Відаць, што не можа выехаць з Беларусі. Ён спрабуе гуляць гэтую сваю ролю. У яго хіба што выпрацоўваецца такі стакгольмскі сіндром. У такой сітуацыі ты спрабуеш апраўдваць свае паводзіны. Думаць, што так трэба было — каяцца перад рэжымам, перад Лукашэнкам, што не ўсё ён дрэннае рабіў, што я сам вінаваты».

Вячорка заўважае, што вялікай дылемай зʼяўляецца пытанне, як адносіцца да такіх учынкаў. «Асабіста я эмацыйна не магу гэта прыняць. Калі паглядзець рацыянальна, то мы не ведаем, як бы кожны з нас павёў сябе ў падобнай сітуацыі. Калі ты трапляеш у камеру КДБ, дзе цябе катуюць, пагражаюць забойствам, і што ты будзеш рабіць. Трэба ратаваць сваё жыццё ці да канца гуляць маральнага прынцыповага чалавека».

Чытайце яшчэ:

Прыдыбайла: Пратасевічу трэба сказаць «дзякуй» беларускай дзяржаве, што ён не паўтарыў лёс Навальнага

Пратасевіч: Я лічу, што мне пашанцавала. Я выбудаваў правільную тактыку

Рамана Пратасевіча выдалілі са спісу экстрэмістаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
58
Панылы сорам
12
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
9
15
Правильное решение/адказаць/
04.03.2024
Бог учит, что надо быть на стороне слабых, а не хитрых. Нам, патриотам, надо стеной встать на стороне Протасевича, а значит против Франака.
2
субета/адказаць/
04.03.2024
зрэшты , не асабліва (у адрозненне ад бальшыні) цікавілася падзеямі 20-га... але гэта інтэрв'ю - https://www.youtube.com/watch?v=jrOxsjdeccw - тады паглядзелі.. дзеля агульнага развіцца, так бы мовіць) і Сцяпана, і Рамана мы бачылі ўпершыню, і амаль нічога пра іх не ведалі. і, не згаворваючыся, разам прыйшлі да думкі, што Раман падабаецца больш - ён больш шчыры, больш прафесійны... ну вось неяк так.

Франак тут выглядае (Рэд. не прапусціць))  ̷м̷я̷р̷з̷о̷т̷н̷а̷. але... калі ён будзе заставацца ў медыйнай прасторы (а ён будзе), мы яшчэ і не такое пачуем і нагледземся. запасаемся, як гаварыцца 🍿
1
Апочка/адказаць/
06.03.2024
Игорь , А Вы ведаеце сапраўдную гісторыю Марата Каля? Не міф,а як было насамрэч? Так ,ён быў у партызанскім атрадзе ,так ,загінуў ад выбуху ўласнай гранаты ,але паліцаі(А гэта былі паліцаі ) не пацярпелі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930