Знайсці
03.03.2024 / 21:331РусŁacБел

У Адэсе ад удару дрона загінула сям'я з трыма дзецьмі. Усяго 12 ахвяр

Пад заваламі шматпавярховіка ў Адэсе, куды ў ноч на суботу трапіў «Шахед», знайшлі целы 10-гадовага хлопчыка і яго 8-гадовай сястры.

Пра гэта паведаміў старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Кіпер у сваім тэлеграм-канале.

«Ратавальнікі дэблакуюць іх з брацікам целы», — напісаў ён.

Раней ратавальнікі знайшлі целы маці гэтых дзяцей і яе мужа, а таксама 7-месячнай дачкі.

Колькасць ахвяр ад удару па Адэсе вырасла да 12.

Фота: Суспільне. Адэса

Начны ўдар па Адэскай вобласці быў нанесены васьмю дронамі-камікадзэ тыпу Shahed-131/136. Сем з іх знішчылі, а адзін трапіў у 9-павярховы дом.

«Густанаселены раён. Тут проста жах. На месцы працуюць ратавальнікі, муніцыпальныя і аварыйныя службы. Вядуцца разборы завалаў», — паведамляў мэр Генадзь Труханаў.

Чытайце таксама:

У выніку новай атакі дронаў ёсць ахвяры ў Адэсе і Харкаўскай вобласці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
7
0
Беларуска/адказаць/
04.03.2024
Кончаныя рашысты
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930