Знайсці
04.03.2024 / 12:517РусŁacБел

У Мінску пенсіянер падмануў тэлефонных аферыстаў

Мужчыну на хатні тэлефон патэлефанаваў невядомы, які назваўся праваахоўнікам.

Суразмоўца паведаміў: сястра мужчыны нібыта трапіла ў ДТЗ, за непрыцягненне яе да адказнасці неабходна 40 тысяч даляраў.

Мінчук зразумеў, што яго падманваюць, аднак зрабіў выгляд, што згодны перадаць пяць тысяч даляраў. Ён выклікаў міліцыю і падрыхтаваў пакет для перадачы, склаўшы замест грошай газеты.

Па пасылку прыехаў 57-гадовы кіроўца таксі. Яго, а таксама пасярэдніка, які адказваў за перавод грошай зламыснікам, затрымалі аператыўнікі Кастрычніцкага РУУС.

Следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства, паведамляе прэс-служба МУС. 

Чытайце таксама:

Айцішнік з Курска спрабуе зарабіць на беларусах, прадаючы ім «мёртвыя» вакансіі

Лёс грошай, сабраных на лячэнне памерлай у Варшаве беларускі, бярэ пад кантроль польская дзяржава

Айцішнік купіў кватэру ў бабулі, але засяліцца адразу не змог. Яна прадала яе тэлефонным аферыстам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
86
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
2
1
Усе тэлефонныя ахверысты/адказаць/
04.03.2024
пад каўпаком і ў долі
0
знай нашых розныя мы/адказаць/
04.03.2024

  Браво
0
шуняўка/адказаць/
04.03.2024
Жэня, А хто яшчэ мог замуціць такую схему ашуканства грамадзян?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930