Знайсці
04.03.2024 / 14:043РусŁacБел

Бойка ў чарзе ў мінскай краме скончылася крыміналкай. Прысуд вас здзівіць

Хуліганская выхадка ў пункце выдачы інтэрнет-крамы W. прывяла да крымінальнай справы. Суд вывучыў матэрыялы і вынес вельмі гуманны прысуд.

Фота: uvdgomel / Telegram

Прысуд быў апублікаваны ў Банку судовых рашэнняў.

Беспрацоўны Я. (будзем называць яго Яўген), пабіў у чарзе ў пункце выдачы замоваў інтэрнэт-крамы W. (найхутчэй, «Вайлдберыз», але пацверджання няма — «НН») у Мінску іншага мужчыну А (назавем яго Аляксей).

Яўген прыйшоў у пункт выдачы з сужыцелькай. Пакуль яна забірала пакеты, ён стаяў у тамбуры. Там жа каля дзвярэй чакаў чаргу і Аляксей. Мужчыны не былі знаёмыя, і ніякіх канфліктаў не мелі.

Тым не менш Яўген, праходзячы міма Аляксея, без прычыны штурхануў яго плячом, а пасля яшчэ і нанёс удар галавой. У Аляксея пайшла кроў з носа.

Ён дастаў мабільнік, стаў здымаць крыўдзіцеля на відэа і выклікаў міліцыю.

Вынікам нападу стаў кровападцёк спінкі носу Аляксея. Яўген прынёс прабачэнні пацярпеламу і раскаяўся.

Сілавікі завялі крымінальную справу за хуліганства — частка 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.

Суд улічыў, што Яўген раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і мае на ўтрыманні двух дзяцей.

У выніку абвінавачанаму Яўгену прысудзілі 240 гадзін грамадскіх работ. З яго таксама спагоняць 22 капейкі на кампенсацыю выдаткаў судовай экспертызы.

Чытайце яшчэ:

У Гомелі вынеслі прысуд мужчыну, які парэзаў нажом цяжарную сяброўку

Журналістаў тэлеканала «Белсат» асудзілі за «хуліганства». Яны рабілі апытанне жыхароў Мінска

Аршанскую пенсіянерку з інваліднасцю асудзілі да калоніі за каментар у «Аднакласніках» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
43
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
27
0
Ёсік/адказаць/
04.03.2024
"Аляксея" пазьней будуць судзіць, што на шляху стаяў? Мля, за словы аб уладзе 3-5 гадоў прысуджаюць, а тутака за пашкоджаньні носа нічога. Здаецца, судьдзі забыліся на КК, толькі радкі Абраза дырэктара саўгаса на памяць вывучаюць.
1
Шольц/адказаць/
04.03.2024
Сапраўдныя еўрапейцы.
04.03.2024
уражвае сума кампенсацыі судовай экспертызы - цэлых 22 капейкі!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930