Знайсці
04.03.2024 / 20:33РусŁacБел

У Добрушскім раёне будуць судзіць чыноўніцу, якая аддала дзяцей у прыёмную сям'ю з мужчынам-гвалтаўніком

Крымінальная справа была заведзеная ў дачыненні да экс-начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Добрушскага райвыканкама. Жанчыне інкрымінуюць службовую халатнасць, якая пацягнула цяжкія наступствы, піша «Гомельская праўда».

Здымак ілюстрацыйны

У 2016 годзе чыноўніца перадала чацвярых непаўналетніх дзяцей ва ўзросце 14, 11, 8 і 7 гадоў на выхаванне ў прыёмную сям'ю. Пры гэтым кіраўніца аддзела не пракантралявала працу свайго падначаленага, які не запытаў у органах унутраных спраў звесткі аб адсутнасці ў прыёмнага бацькі судзімасцяў за наўмысныя цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць чалавека.

Як аказалася, мужчына ў 1998 годзе быў судзімы за забойства. І калі дзеці ўсё ж патрапілі ў гэтую сям'ю, то пачынаючы з 2018 года ён на працягу чатырох гадоў гвалтаваў прыёмную дачку 2008 года нараджэння.

Дарэчы, у лістападзе мінулага года суд Добрушскага раёна прызначыў гвалтаўніку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 19 гадоў. Цяпер жа накіраваная ў Следчы камітэт і крымінальная справа супраць нядбайнай чыноўніцы.

Чытайце таксама:

Сведкі распавялі, чаму не выклікалі паліцыю падчас згвалтавання беларускі ў Варшаве

«Мне пашчасціла. А Лізе — не». Пасля смерці беларускі ў Варшаве ў сеціве шырыцца хэштэг #хопіцьгвалціць — вось што пішуць 

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930