Знайсці
04.03.2024 / 21:534РусŁacБел

Галоўным рэжысёрам Лялечнага тэатра стаў Яўген Карняг — чаму яго можна лічыць адной з асноўных зорак беларускага тэатра проста цяпер?

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек афіцыйна паведаміў, што пасаду галоўнага рэжысёра з 1 сакавіка даверылі Яўгену Карнягу. Да яго тэатр доўгі час шчыльна асацыяваўся з постаццю легендарнага Аляксея Ляляўскага, якому чыноўнікі не працягнулі кантракт у мінулым годзе. Хаця дзякуючы менавіта яму і яго бацьку Анатолю тэатр стаў адным з найпрагрэсіўнейшых у краіне і выйшаў на міжнародны ўзровень.

Зрэшты, за лёс тэатра ў руках Карняга пакуль таксама можна не перажываць: яго называюць адным з самых зорных і таленавітых рэжысёраў у краіне. Расказваем, што дае для таго падставу.

Яўген Карняг. Фота: puppet-minsk.by

Карняг не з’явіўся ў Лялечным знянацку — ён працуе там з 2022 года і адзначыўся паспяховымі аўтарскімі пастаноўкамі: «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі», «Запіскі юнага лекара», «На чорнай-чорнай вуліцы». Прэм'ера апошняй запланаваная на 21 сакавіка, але з квіткамі ўжо туга. З іншымі спектаклямі таксама асацыюецца вечнае пытанне: «Як дастаць квіток?»

Не абдзяляе ўвагай рэжысёр і маладзейшую аўдыторыю: так, Карняг зрабіў першы бэбі-спектакль «Матылькі» для зусім маленькіх дзетак узростам 1+.

Рэжысёр нарадзіўся ў Мінску у 1983 годзе, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на курсе ў таго самага Ляляўскага, адпрацаваў у Лялечным пару год акцёрам, але з самага пачатку разумеў, што акцёрства — не ягонае.

Цікава, што працяглы час Яўген працаваў у драматычна-пластычным тэатры, і першыя яго гучныя поспехі звязаныя менавіта з гэтым жанрам. Не будучы харэографам, ён яшчэ студэнтам прыдумаў танцавальныя эцюды, якія ляглі ў аснову яго дэбютнага спектакля ў якасці рэжысёра Cest la vie. Exercices pres du baton. Неўзабаве здарыліся «Не танцы», якія прынеслі яму славу.

Тэма была абраная вострая — гвалт і агрэсія. Цікавая дэталь: акрамя вядомых сёння акцёраў-купалаўцаў, якія там гралі — Валянціны Гарцуевай ці Аляксандра Казелы, у пастаноўцы засвяцілася сённяшняя прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Лічыцца, што іх і цяпер могуць звязваць цёплыя стасункі.


У 2010-м годзе рэжысёр арганізаваў уласны калектыў — KorniagTHEATRE. Адна з яго самых заўважных пастановак — «Латэнтныя мужчыны», дзе каманда разважала пра крызіс маскуліннасці і жаноцкасці.

Выбар жыццёвых, але з іншага боку вечна складаных тэмаў да даследавання — фішка Карняга. Яго наступныя работы былі прысвечаныя, напрыклад, страху — «Спектакль №7» ці — адзіноце ў вялікіх гарадах — «Бетон». Яны ў свой час з поспехам ішлі ў РТБД.

Сёння там жа паказваюць трылогію Карняга — тры розныя спектаклі («Пачупкі», «Шлюб з ветрам» і «Забалоцце») пра тры ключавыя этапы жыцця чалавека — народзіны, вяселле і смерць. Вялікая роля ў матэрыяле адводзіцца беларускаму фальклору і народным танцам, песням.

«Гэта спроба захаваць тое, што знікае. Калі бачыш, што памірае вёска за вёскай, хочацца ўсё зафіксаваць, пакінуць памяць пра нашых продкаў», — тлумачыў у адным з інтэрв’ю свой выбар Карняг.

«Забалоцце». Фота:@wladek.ra.

Як і ў лялечным тэатры, на пастаноўках Карняга ў РТБД традыцыйна аншлаг. А яшчэ ён — лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2018) і пераможца шматлікіх фестываляў у Беларусі і за мяжой. І на фоне адчувальнага крызісу ў беларускай тэатральнай сферы ў сувязі са шматлікімі звальненнямі творцаў пасля 2020 года, праз цэнзуру і кантроль у культурным асяроддзі, тое, што робіць Карняг, застаецца тым нешматлікім свежым і небанальным.

Чытайце таксама:

10 новых серыялаў, якія выйдуць вясной

«Купалаўцы» шукаюць у Варшаве будынак пад новы тэатр

У Маладзечне закрываюць лялечны тэатр, які ставіў «Тутэйшых»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
04.03.2024
Евгений Карняг - талантлив. Согласна. 
04.03.2024
вот халезина постановки меня никак не трогают. наверно посредственности и тусуются рядом чтобы получить под проекты гранты. и людям это неинтересно. лучший показатель когда билетов не достать, как в случае корняги
9
Gorliwy Litwin/адказаць/
05.03.2024
вось бачыце, і можна выдатна абыходзіцца без усялякай спадчыны ВКЛ-РП, без усялякай дэмакратычнай і еўрапейскай павесткі, якая рудыментарна і скажона неяк яшчэ прысутнічала ў сьвядамізьме. Мне здаецца, што гэты Карняг, разам з Эйсмантамі, Церцялямі,  Марзалюкамі , Губазікамі - магістральная лінія развіцця самабытнай бел. культуры, а ўсе напрацоўкі братоў Луцкевічаў і Ка. - гэта толькі чарнавік у кошыку для смецця, не кажучы ўжо пра ненавісную панскую культуру.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930