Знайсці
04.03.2024 / 23:211РусŁacБел

Як ЕГУ жыве ў атмасферы пагрозы і няпэўнасці

У студзені прапагандыст Ігар Тур анансаваў, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, маўляў, хутка прызнаюць у Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй». А нядаўна пасад рэктара ЕГУ пакінуў польскі прафесар Кшыштаф Рыбіньскі, які прапрацаваў ва ўніверсітэце толькі год. У сувязі з гэтым на сітуацыю з ВНУ звярнуў увагу партал Delfi.lt.

У эфіры прапагандысцкай тэлеперадачы Ігара Тура гаварылася, што ЕГУ нібыта пазбавіўся фінансавання, таму «вырашыў звязацца з дзеючым у Вільні Офісам Святланы Ціханоўскай, каб атрымаць ад яго грошай». А частка выкладчыкаў і студэнтаў, маўляў, выступілі супраць такога рашэння.

Старшыня праўлення ЕГУ, колішні літоўскі прэм'ер, а цяпер еўрадэпутат Андрус Кубілюс пацвердзіў, што ў ЕГУ пагрозы лукашэнкаўскага рэжыму ўспрынялі сур'ёзна.

«Статыстыка мне невядомая, але некалькі чалавек вырашылі, што для іх гэта занадта вялікая рызыка, і пакінулі ВНУ, але гэтых людзей няшмат», — сказаў ён.

Добра знаёмы са становішчам ЕГУ чалавек, які пажадаў застацца ананімным, запэўніў Delfi, што ўніверсітэт ніколі не планаваў звяртацца па грошы да Офіса Ціханоўскай, усё гэта толькі хлусня беларускіх уладаў. Тое самае пацвердзіў і прэс-сакратар ЕГУ Вілюс Алесюс, які адзначыў, што фінансаванне ЕГУ атрымлівае з фонду Patikos, а ён з Офісам Ціханоўскай не звязаны.

Андрус Кубілюс таксама запэўніў Delfi, што паміж ВНУ і Офісам Ціханоўскай не існуе нейкага асаблівага супрацоўніцтва, але гэта, вядома, не можа перашкодзіць Лукашэнку ў любы момант прызнаць ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй», бо для гэтага ва ўмовах сучаснай Беларусі не патрабуецца ніякіх асаблівых падстаў.

Добра знаёмы з сітуацыяй чалавек сказаў журналісту партала, што на адной з сустрэч супольнасці ЕГУ некаторыя выкладчыкі з Беларусі выказаліся за спыненне любых зносін з Офісам Ціханоўскай, каб не ставіць універсітэт пад пагрозу. Аднак кіраўніцтва ЕГУ адзначыла, што не можа падпарадкоўвацца патрабаванням беларускіх уладаў.

Паводле звестак Delfi, пасля гэтай сустрэчы ўзніклі падазрэнні ў дачыненні да некаторых выкладчыкаў, адносна якіх высветлілася, што яны вельмі часта ездзяць у Беларусь.

«Гэта небяспечная краіна, туды проста так не ездзяць, нават студэнтаў арыштоўваюць. Паўстала пытанне, як гэта так, што для адных — небяспечна і яны туды імкнуцца не ехаць, а іншыя ездзяць туды даволі часта», — заўважыў суразмоўца партала.

Паводле звестак Delfi, атмасфера недаверу ўзмацнілася пасля таго, як хтосьці агучыў інфармацыю з сустрэчы з Ціханоўскай у цесным коле.

Сталі высвятляць, ці няма ў ЕГУ людзей, якія працуюць на рэжым Лукашэнкі, ці няма іх сярод выкладчыкаў, якім даступныя спісы студэнтаў ВНУ. Калі гэта так, то праз разгалошванне такіх спісаў небяспека можа пагражаць блізкім студэнтаў.

Кубілюс сказаў, што на гэтае пытанне адказаць немагчыма. Пакуль даных пра гэта няма.

«Нават калі б я нешта ведаў, не мог бы каментаваць. Але я б не здзівіўся, калі б каго-небудзь знайшлі», — адказаў ён.

На яго думку, адна з прычын, па якіх Лукашэнка вырашыў пагражаць ЕГУ — занадта шмат моладзі імкнецца пакінуць Беларусь.

Чытайце таксама:

Рэктар ЕГУ пракаментаваў інфармацыю пра магчымае прызнанне ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

ЕГУ будзе прызнаны «экстрэмісцкай» арганізацыяй — АНТ

Як у ЕГУ размяркоўваюць гранты? 

«Каля 60% заняткаў ідзе па-расейску, 2% — па-беларуску». Спыталі рэктара ЕГУ пра харасмент, стыпендыі і дэмакратыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
26
2
Фрау/адказаць/
05.03.2024
Года идуть, методичка не меняеццв)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930