Знайсці
05.03.2024 / 09:581РусŁacБел

У Мінску анансавалі «Мотаршоу-2024»: што вядома

Стала вядома, калі ў Беларусі пройдзе аўтамабільная выстава «Мотаршоу-2024»: галоўны аўтамабільны івэнт года анансаваны на 2-6 кастрычніка ў мінскім футбольным манежы. Пра гэта Office Life распавялі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

«Аўтаэкспа-2023». Фота: Office Life

Колькі ўдзельнікаў збярэ аўтавыстава (і ці будуць на ёй «неафіцыялы»), а таксама якія новыя брэнды будуць прадстаўлены, пакуль у БАА не могуць адказаць. Затое абяцаюць, што ўсе наведвальнікі змогуць не толькі пасядзець у кожным аўтамабілі, але і пры жаданні пратэсціраваць іх на вуліцах горада. Таксама на «Мотаршоу» будуць шырока прадстаўлены тавары і паслугі каляаўтамабільнай тэматыкі — крэдытаванне, запчасткі, сэрвіс.

Летась Беларуская аўтамабільная выстава называлася «Аўтаэкспа» і таксама праходзіла ў футбольным манежы. Тады аўтасалон вярнуўся ў Беларусь праз 10 гадоў.

Да ўдзелу ў «Аўтаэкспа» ўпершыню запрасілі не толькі аўтадылераў — наогул усіх легальных аператараў аўтарынку, уключаючы «неафіцыялаў», у краіне. Структура экспазіцыі за гэтыя гады сур'ёзна змянілася: больш за дзве траціны экспанатаў — кітайскія маркі, амаль не былі прадстаўлены заходнія вытворцы, было вельмі шмат «зялёных» аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

У Мінску ўпершыню за 10 гадоў пройдзе аўтавыстаўка. На ёй пакажуць новы кітайскі твар беларускага аўтарынку

«Павышаны попыт захаваецца максімум да сярэдзіны сакавіка». Расіяне ламануліся ў Беларусь па машыны

«З моманту куплі прайшло 1,5 тыдня, а тут такое!» Беларус купіў BELGEE X50 і адразу знайшоў праблемы

Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Вопрос/адказаць/
06.03.2024
А русацкая "БУХАНКА" будет представлена?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930