Знайсці
05.03.2024 / 12:3711РусŁacБел

Трыбуна пад Лукашэнкам згніла

Мабільнаму трыбуннаму комплексу на праспекце Машэрава неабходны тэрміновы рамонт. Тэндар на рамонт канструкцый трыбуны на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і канʼюнктуры цэн размясціла УП «Мінскрэклама», заўважыў reform.by.

 Парад у Менску, 9 мая 2020 года. Фота: president.gov.by

Гутарка ідзе пра канструкцыю трыбуны каля стэлы «Мінск — горад-герой» на праспекце Машэрава, на якой Аляксандр Лукашэнка прымае парады. Парады не праводзілі з 2020 года. Сёлета яго запланавалі на 3 ліпеня. 

Праверка выявіла суцэльную карозію элементаў пакрыцця ніш, карозію анкерных нітаў, металічных апорных пласцін, сколы, расколіны, разбурэнне бетонных сценак ніш, тратуарных камянёў. У нішах сабралася смецце. Таксама зафіксавана адхіленне ад праектнага становішча, выпучванне сценак ніш з бардзюрнага каменя. 

Прапануецца адрамантаваць нішы так, каб туды не пападалі атмасферныя ападкі і смецце, забяспечыўшы павярхоўны водаадвод і/ці дамагчыся герметычнасці канструкцыі. 

Кошт работ не пазначаны, але вядома, што ў 2017 годзе з гарадскога бюджэту на рэканструкцыю мабільнага трыбуннага комплексу на праспекце Машэрава было патрачана амаль 118 тысяч беларускіх рублёў.

@nashanivanews Пад Лукашэнкам згніла трыбуна #беларусь#беларускітыкток#александрлукашенко#беларусьновости#новостибеларуси#ремонт#минсксейчас♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Твар канала ГУБАЗіКа Таццяна Трацяк стала вядучай ток-шоу АНТ

Марзалюк расказаў пра «беларускае народаўладдзе» калумбійцам

«Талантище! И поет красиво». Ботаў мабілізавалі на падтрымку нявесткі Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
05.03.2024
Шанец! Хлопцы, якія гэта будуць рамантаваць, калі ласка, вы можаце стаць героямі
0
Ёсік/адказаць/
05.03.2024
Як казаў мульцяшны Трусік: Хто-та вельмі шмат жарэ.
0
Рыбак/адказаць/
05.03.2024
Рыба гніе з галавы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930