Знайсці
05.03.2024 / 14:07РусŁacБел

Франкфурт-на-Майне стаў першым горадам у Нямеччыне, які будзе ўпрыгожаны да Рамадана

На час святога для мусульман месяца Рамадан (з 10 сакавіка па 9 красавіка) у цэнтры горада з'явяцца ўпрыгожванні, падобныя на тыя, якія звычайна можна ўбачыць на Каляды, піша Bild.

Фота: Michael Probst / AP

Ініцыятыва належыць партыі «Зялёныя», Сацыял-дэмакратычнай партыі і дэпартаменту па пытаннях разнастайнасці і барацьбы з дыскрымінацыяй.

Аўтары прапановы абгрунтавалі яго тым, што ў горадзе пражываюць ад 100.000 да 150.000 мусульман, што складае амаль 15% ад агульнага насельніцтва.

Мэр Наргес Эскандары-Грунберг заявіў: «Гэта агні яднання, супраць агаворак, супраць дыскрымінацыі, супраць антымусульманскага расізму, а таксама супраць антысемітызму».

Паводле інфармацыі Bild, упрыгожванні ў гонар Рамадана падвешаныя на пяці стальных тросах праз пешаходную зону. Закупка святочнага абсталявання была ажыццёўлена за мяжой, кошт канструкцый ад 50 000 да 100 000 еўра.

Чытайце таксама:

Хлопцу, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, далі тры з паловай гады калоніі

Упершыню амаль за стагоддзе ў Саудаўскай Аравіі дазволяць продаж алкаголю

«У СССР пачалі, а тут працягнулі». Вернікі з розных канфесій Беларусі выказаліся наконт новага закона аб рэлігіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930