Знайсці
05.03.2024 / 14:2914РусŁacБел

Беларуская тэнісная федэрацыя налічыла шкоду ад санкцый — мільён еўра

«Мы прасілі таксама разгледзець варыянт аб кампенсацыі шкоды, якую мы панеслі. У адказ — цішыня», — кажа Сяргей Рутэнка.

Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка быў зоркай беларускага гандболу. Фота: Tut.by

Беларуская тэнісная федэрацыя за два гады санкцый панесла страты — каля мільёна еўра, заявіў кіраўнік арганізацыі Сяргей Рутэнка журналістам падчас прэс-канферэнцыі, піша «Спутнік».

Ён адзначыў, што падстава сабрацца ў аўторак не пазітыўная — вынік разгляду ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) апеляцыі БТФ да Міжнароднай федэрацыі.

«Мы хочам расказаць, як гэта адбывалася, і тыя факты, парушэнні, якія былі судом выяўленыя, але ніяк не былі прыцягнутыя да справы», — сказаў Рутэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь унесла вялікі ўклад у развіццё сусветнага тэніса. За мінулыя два гады БТФ панесла істотныя страты з-за абмежаванняў.

«Калі мы ўжо гаворым пра нейкую шкоду, наша лічба за два гады набліжаецца да мільёна еўра. Мы папрасілі, у сваю чаргу, Міжнародную федэрацыю пакрыць нанесеную нам шкоду», — дадаў кіраўнік арганізацыі.

Паводле яго слоў, яна складаецца з прызавых грошай, якія павінны былі атрымаць беларускія каманды, таксама былі павялічаны выдаткі ў сувязі з тым, што рэспубліка не можа праводзіць у сябе турніры. Акрамя таго, выраслі выдаткі на камандзіроўкі.

«Мы прасілі таксама разгледзець варыянт аб кампенсацыі шкоды, якую мы панеслі. У адказ — цішыня, проста маўчок і нічога больш па сутнасці», — рэзюмаваў Рутэнка.

***

Міжнародная тэнісная федэрацыя (IТF) з другой паловы 2020 года не давала дазволу арганізоўваць юніёрскія (да 18 гадоў) і прафесійныя турніры на тэрыторыі Беларусі. 

У 2022-м IТF адмовіла ў правядзенні матчаў з камандамі Мексікі і Бельгіі. А 1 сакавіка 2022 года Рада дырэктараў МТФ, спасылаючыся на рэкамендацыі МАК, прыпыніў у членстве БТФ і забараніў Беларусі ўдзельнічаць ва ўсіх афіцыйных спаборніцтвах. Акрамя таго, была прынятая забарона на правядзенне міжнародных турніраў у Беларусі, Рэспубліку выключылі з усіх адукацыйных праграм і праграм падтрымкі спартсменаў.

Беларусь падала апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд у сувязі з грубымі парушэннямі правядзення працэдуры прыпынення сяброўства ў IТF. У выніку 9 лютага 2024 года пасля шматразовых пераносаў тэрмінаў прыняцця рашэння САЅ пакінуў у сіле рашэнне IТF і апеляцыю Беларускай тэніснай федэрацыі адхіліў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыдумаў лайфхак для беларускіх спартоўцаў

Латвійская тэнісістка адмовілася ціснуць руку Вікторыі Азаранка пасля матчу ў Досе

Тэнісіст упершыню ў гісторыі выйграў турнір, прайграўшы першыя сэты ўсіх матчаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
Максим Дизайнер/адказаць/
07.03.2024
Санкцыі белспорту толькі на карысць

Баран, Рутенко бывший форвард лучшего гандбольного клуба на планете. Вернулся из офигенной Барсы в ваше болото помогать с развитием спорта.
0
Эканаміст з "нархозу"/адказаць/
08.03.2024
Мільён еўра - гэта смешна. Нагадвае момант, калі ў камедыі пра Осціна Паўэрса доктар Зло першапачаткова запатрабаваў з міжнароднай супольнасці One million dollars за неажыццяўленне ім жудаснага тэракту з ужываннем ядравай зброі, але пасля парадаў сваіх паплечныкіў павялічыў патрабаванне да One hundred billion dollars. Вялічыню позвы варта зрабіць больш сур'ёзнай - у некалькі соцен мільярдаў даляраў. Вычыцеся фармуляваць хацелки ў Шведа, які вылічвае страты ад г.з. "геноцида белорусского народа", ё маё!
0
Каценеленбоген/адказаць/
08.03.2024
Максим Дизайнер, глубоко плевать на заслуги этого "величайшего" жополиза
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930