Знайсці
05.03.2024 / 15:311РусŁacБел

Нарвегія аднавіла выдачу віз беларусам

Візавыя цэнтры VFS Global у Беларусі зноў прымаюць дакументы на атрыманне віз у Нарвегію. Як вынікае з інфармацыі на сайце нарвежскага МЗС, гаворка ідзе аб звычайным «шэнгене», а таксама аб дазволах на знаходжанне для вучобы або працы.

Нарвегія афіцыйна не абвяшчала пра аднаўленне выдачы шэнгенскіх віз беларусам. Але інфармацыя аб прыёме дакументаў у візавых цэнтрах VFS Global на сайце дыпламатычнага ведамства краіны з'явілася ўжо даўно.

У снежні-лютым, як вынікае з навін нарвежскага МЗС, запіс на падачу дакументаў у Беларусі быў адкрыты, хоць паведамлялася, што колькасць месцаў абмежаваная. На сайце ведамства пазначана, што візу можна атрымаць нават у тэрміновым парадку ў выпадку неабходнасці — хваробы або смерці сваякоў альбо па іншых прычынах.

Ёсць толькі адзін нюанс: заявы беларусаў з 2023 года апрацоўваюцца Пасольствам Нарвегіі ў Лондане. Таму падаваць дакументы ў МЗС Нарвегіі раяць не менш чым за месяц да даты меркаванага ўезду, звяртае ўвагу Office Life.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
пытанне/адказаць/
05.03.2024
"Помогаторы" нужны? Или норвеги обходятся без услуг ябатек, не в пример полякам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930