Знайсці
05.03.2024 / 17:0110РусŁacБел

Стала вядома, што рыхтуе каманда БНР100 да Дня Волі

Беларусы збіраюць грошы на БНР106 — святкаванне Дня Волі, гадавіны абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Мы распыталі прадстаўніка арганізатараў Антона Матольку пра тое, што чакаецца.

Арганізатары прэзентуюць БНР106 як працяг мітынга-канцэрта БНР100, які прайшоў у 2018 годзе, праектам займаецца тая ж каманда. У адрозненне ад 2018 і 2019 гадоў, цяпер святкаванне пройдзе ў анлайн-фармаце — гэтак жа было і ў 2020-м праз кавід.

Антон Матолька тлумачыць, што па ўсім свеце беларусы будуць розным чынам святкаваць Дзень Волі — да прыкладу, 24 сакавіка ў Варшаве пройдзе вялікае шэсце і канцэрт да свята. Але ж каманда хацела нешта зрабіць менавіта для беларусаў у Беларусі:

«Паколькі гэта анлайн-фармат, яго могуць глядзець усе, але хочацца зладзіць праект у першую чаргу для тых, каму цяпер складана неяк выразіць сваю пазіцыю, складана публічна павіншаваць адно аднаго ў сацсетках, каб не хаваць пры гэтым акаўнт. Людзі не могуць вывесіць сцягі, запусціць феерверкі і неяк гучна адзначыць свята. 

Хочам даць ім магчымасць паўдзельнічаць у святкаванні сапраўды важнай для нас даты, 106-й гадавіны абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Яны змогуць падключыцца да трансляцыі, каб паслухаць беларускіх артыстаў і гасцей нашага стрыму, магчыма, задаць ім пытанні».

Антон вызначае канцэпцыю праекта як своеасаблівае late-night show: там будзе і музычны блок з выступамі артыстаў, і размоўны — гутаркі вядучых з гасцямі (блогерамі, пісьменнікамі і іншымі вядомымі беларусамі). Каманда ўжо абвясціла першыя тры гурты, якія паўдзельнічаюць у праекце: гэта J:МОРС, NAVIBAND і Dlina Volny.

На пляцоўцы шоу будуць і гледачы, але гаворка не ідзе пра білеты ці масавыя запрашэнні. Асноўная задача — зрабіць трансляцыю, якую маглі б паглядзець усе, і ў першую чаргу гледачы з Беларусі. 

Стрым пройдзе на ютуб-канале «Годна!» і на іншых платформах, пра якія арганізатары абяцаюць расказаць бліжэй да 25 сакавіка. На трансляцыю ўжо можна падпісацца тут. Арганізатары чакаюць, што лукашысты могуць паспрабаваць перашкодзіць стрыму — Матолька нагадвае, як у Беларусі адключалі ютуб падчас навагодняга віншавання Святланы Ціханоўскай.

Фінальны кошт мерапрыемства, расказвае Антон, будзе зразумелы пасля яго заканчэння. Але ўжо цяпер зразумела, што збор у 25 тысяч еўра на арганізацыю, запушчаны праз «Байсол», не пакрые ўвесь кошт праекта. Каб даць рады ўсім выдаткам, каманда плануе звярнуцца да буйных ахвярадаўцаў з бізнэс-асяродку, і некаторыя з іх ужо цяпер падключаюцца да праекта. Антон мяркуе, што пасля публічнага анонса ўсіх музыкаў працаваць з патэнцыйнымі мецэнатамі і спонсарамі будзе прасцей.

«Мы заклікаем беларусаў прыдумляць розныя варыянты, як можна сёлета адсвяткаваць Дзень Волі, і падтрымліваць тых, хто нешта для гэтага робіць. Нашы праціўнікі жадаюць паказаць, што мы не здольныя нічога зрабіць, а мы хочам прадэманстраваць, што насамрэч мы гэта можам.

Падтрымлівайце дыяспаральныя маршы і канцэрты сваёй прысутнасцю, данатамі і ідэямі, памятайце, наколькі для нас усіх важная дата 25 сакавіка, будзьце саўдзельнікамі свята. Наша салідарнасць заўсёды была нашай сілай, мы гэта ведаем і можам гэта паказаць», — кажа Матолька.

Заданаціць на праект можна тут. Нагадваем: не карыстайцеся для гэтага беларускімі ці расійскімі плацёжнымі інструментамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

У Варшаве прыдумалі, як адзначыць Дзень Волі

Грошы, якія ахвяравалі на рэабілітацыю згвалтаванай у Варшаве беларускі, вяртаюцца на рахункі. Але запушчаны новы збор

Кацярына Хольцапфэль-Варажун: У Аўстрыі перавучыла сына на беларускую за паўгода

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
06.03.2024
БайЗол, уважаемый, не захлебнитесь слюной. Зависть - плохое чувство.
2
даведка/адказаць/
06.03.2024
Разрабатывал тактику и стратегию, по которой хороводы являлись заведомо провальным действом...
0
Ноўнэйм /адказаць/
07.03.2024
даведка, мы іх вадзілі з нянавісцю да лукашэнкі і такіх, як ты. Талерантнасць і павага да іншых на вашую фашысцкую кодлу не распаўсюджваюцца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930