Знайсці
05.03.2024 / 16:391РусŁacБел

Чарга грузавікоў з Беларусі ў Польшчу павялічылася за суткі ў чатыры разы

Пасля нядаўняга закрыцця Літвой двух з чатырох пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю транспартныя патокі ў Еўрасаюз пераразмяркоўваюцца па тых нешматлікіх, якія яшчэ засталіся.

Здымак ілюстрацыйны

Значна павялічылася нагрузка на памежныя пераходы, якія яшчэ працуюць на літоўска-беларускай і польска-беларускай мяжы. У прыватнасці, за дзень перад польскім памежным пераходам Кукурыкі (Казловічы) колькасць фураў павялічылася з 50 да 200.

Найбольш загружаны маршрут у краіны Еўрасаюза праходзіць праз пункт пропуску Меднікі (Каменны Лог). За суткі тут аформілі ўсяго 18% грузавікоў ад нормы, піша беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.

Праз латвійскі пераход Патэрніекі (Грыгораўшчына) прайшло 47% фураў ад нормы.

На 10:00 легкавы транспарт стаіць у чарзе перад усімі літоўскімі пунктамі пропуску. Перад польскім Тэрэспалем уезду ў ЕС чакаюць 340 аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Як змянілася прапускная здольнасць на мяжы з Літвой пасля закрыцця двух пунктаў пропуску

Польшча ініцыюе забарону на ўвоз у Еўрасаюз сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі

Латвія скардзіцца, што на яе мяжы з Беларуссю зноў актывізаваліся мігранты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Андрусь/адказаць/
05.03.2024
Калі ўжо еўрачыноўнікі зразумеюць, што самы дзейсны вагач уплыву на лукашэнку і пуціна - гэта спыненне грузавога руху на заходніх межах саюзнай дзяржавы пу і лу, а ўсе гэтыя кропкавыя канкцыі, якія яны панапрымалі да асобных прадпрыемстваў, лёгка абыходзяцца і мала пужаюць дыктатараў? У Беларусі Кітай збудаваў "Вялікі камень", як свой лагістычны цэнтр і таварны хаб у Еўропе. І сваркі беларускага дыктатара з Еўропай, у выніку якіх кітайскія  тавары праз гэты хаб не змогуць трапляць у Еўропу моцна падарвуць стасункі паміж беларускім і кітайскім дыктатарамі. Транзіт тавараў праз Беларусь - гэта такі ж гаманец лукашэнкі. як і Беларуськалій ці ГроднаАзот. І найперш гэтую паслугу трэба было абкласці санкцыямі. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930