Знайсці
11.03.2024 / 17:0527РусŁacБел

Камандзір Палка Каліноўскага расказаў, колькі ў ім цяпер людзей

Колькасць людзей у палку імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, складае амаль 5 тыс. чалавек, заявіў у інтэрв'ю парталу online.ua камандзір беларускага добраахвотніцкага фарміравання Дзяніс Прохараў («Кіт»).

Паводле слоў Прохарава, байцы Палка «са звычайных цывільных» змаглі ператварыцца ў «прафесійных вайскоўцаў, якія ведаюць, як максімальна якасна выконваць сваю працу».

«Полк Каліноўскага складаецца пераважна з беларусаў і налічвае крыху менш за 5 тысяч байцоў. Акрамя гэтага, у падраздзяленні імя Касцюшкі, што ў складзе палка, ёсць добраахвотнікі з усяго свету — палякі, канадцы і французы», — адзначыў Прохараў.

«Расійская імперыя сама па сабе нікуды не дзенецца і РФ ніколі не спыніцца на паўдарозе», — заявіў вайсковец.

«Ад таго, як хутка мы справімся з ворагам, залежыць тое, як хутка беларусы змогуць вярнуцца на радзіму. У нас ёсць лозунг: «Мы вызваляем Беларусь праз вызваленне Украіны», — падкрэсліў «Кіт».

@nashanivanews «Расійская імперыя сама па сабе нікуды не дзенецца і РФ ніколі не спыніцца на паўдарозе». Камандзір Палка Каліноўскага расказаў, колькі ў ім цяпер людзей #Беларусь#армиябеларуси#армия#всрб#полккалиновского#новостибеларуси#беларусьновости#нашаніва♬ Light and Shadow - Vangelis

Чытайце таксама:

«Калі абяскроўленая паразай агідная Расія ўпадзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь» — украінская разведка

«Мы чакаем вас з перамогай!» Ціханоўская павіншавала Полк Каліноўскага з гадавіной дня заснавання

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
86
Панылы сорам
8
Ха-ха
14
Ого
11
Сумна
2
Абуральна
6
6
Мимо проходил/адказаць/
11.03.2024
В общем Полк Калиновского по заявлению Дениса Прохорова уже по штату больше ЧВК Вагнер после того как прошло пол года с их мятежа. Только вот Денис "Валкалак" Урбанович который воевал и давал интервью после очередного ранения говорил о численности людей полка на передовой от силы в 2 роты и то которых никем не пополняют особо. Кто-то из них двоих пургу гонит.
0
Мясцовым ваярам/адказаць/
12.03.2024
Зараз вам тут усё раскажуць, хто хоча праверыць - запісвайцеся
1
Яська-гаспадар/адказаць/
14.03.2024
ОАО ПКК - стартап з беларускімі каранямі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031