Знайсці
13.03.2024 / 08:0029РусŁacБел

Каму з палітыкаў найбольш давяраюць каліноўцы? Зянону Пазняку

Пра гэта намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук расказаў у новым выпуску «Ток».

Вадзім Кабанчук. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Па словах Кабанчука, сярод беларускіх палітыкаў каліноўцы найбольш давяраюць Зянону Пазняку.

«У яго рэнамэ такога адкрытага і чэснага палітыка, які ў грантавых, фінансавых справах увогуле не задзейнічаны. І які ў прынцыпе прадказаў падзеі, што адбываюцца цяпер. Яго вядомыя прагнозы па расійскім імперыялізме, на жаль, спраўдзіліся», — тлумачыць Кабанчук.

Як вядома, Пазняк называе Ціханоўскую агенткай Крамля. Кабанчук у гэта не верыць.

«Тады гэта атрымліваецца нейкі дзіўны агент. Таму што Святлана Георгіеўна патрапіла ў палітыку знянацку. Фактычна, з-за свайго мужа, якога пасадзілі ў турму. На яе выпаў лёс чалавека не зусім падрыхтаванага як псіхалагічна, так і метадалагічна».

Кабанчук лічыць, што каманда Ціханоўскай «паспрыяла таму, што яе першыя крокі атрымаліся не зусім удалыя ў якасці лідара пратэстаў ці лідара выбараў». Пры гэтым ваяр адзначае, што Святлана Ціханоўская як асоба яму імпануе, таму што «яна проста добры чалавек». Ён бачыць яе рост як палітыка і спадзяецца, што калі яна будзе далей займацца палітыкай, то ўлічыць памылкі. «Яна зрабіла, як кажуць, працу над памылкамі», — адзначае Кабанчук.

Што да Валерыя Сахашчыка, то, кажа Кабанчук, Полк Каліноўскага дамовіўся з ім аб спыненні публічнай крытыкі адзін аднаго. Але ён падзяліўся сутнасцю разыходжанняў.

«Там ёсць пэўныя моманты, якія звязаны з неразуменнем украінскага кантэксту. Той шлях, які быў анансаваны Сахашчыкам на пачатку вайны, аказаўся памылковым. Мы адразу яму пра гэта сказалі. І мы бачым па выніку, што на сёння існуе наша падраздзяленне як самае вялікае. А ў іншых нешта не вельмі атрымліваецца ў гэтым плане».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
4
Лена/адказаць/
14.03.2024
Boba , да агентуры, канечне, а куды ж яшчэ:)))) неверагоднай агентуры.
5
Лена/адказаць/
14.03.2024
Я вельмі шкадую Пазьняка. Справа у тым, што я - як бы ніхто, ну аспірантура ў мяне - і тое так ужо згубіла ў статусе, грошах ігд. У самыя дрэнныя маменты я гляджу на дзяцей, і мне лягчэй, бо яны ўжо будуць жыць як свае. А ўявіце Пазьняка, па-расказах ён быў літаральна герой, разумны, моцны, прынцыповы. Мае бацькі былі за яго. А потым проста зламалі яму жыцце. Ён быў зоркай, але скралі яго долю. Потым нейкая злосць, прыкрасць, канешне, усё будзе. Я лічу, што ён з такіх персанальных удараў проста трохі неадэкватны. І што ён не робіць, не працуе для беларусаў, і нас, неверагодных. І яшчэ, я думаю, што ён вельмі уязвімы, можа ён і нейкі агент. Я лічу, што калі яму сказаць: працуй з намі, пасадзім прэзідэнтам, ён згадзіцца, нават калі гэта будзе фсб. Але, куды мне, я і баба, і эмігрантка, не чалавек для пазняка…
0
Правільны выбар /адказаць/
14.03.2024
Зянон Пазьняк - дасведчаны палітык, варта да яго прыслухоўвацца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031