Знайсці
19.04.2024 / 10:2422РусŁacБел

Сабралі беларускія арганізацыі ў Польшчы і Літве, якім можна пералічыць падатак на дабрачыннасць

Сярод іх медыя-праекты, фонды і культурніцкія арганізацыі. 

Падатак на дабрачыннасць у Польшчы

У Польшчы грамадскім арганізацыям, якія маюць права на атрыманне ахвяраванняў, фізічныя асобы могуць перавесці 1,5% падаходнага падатку. Зрабіць гэта можна падчас падачы PIT-дэкларацыі.

Пры яе запаўненні трэба ўвесці NIP (аналаг беларускага УНП) арганізацыі, назву або KRS-нумар (нумар з нацыянальнага судовага рэестра).

Даведацца, ці можна пералічыць 1,5% падатку на рахунак абранай вамі арганізацыі, можна па спасылцы.

Паводле польскага заканадаўства, арганізацыя можа атрымліваць падатак на дабрачыннасць толькі са статусам «Оrganizacja pożytku publicznego».

У адваротным выпадку ёй трэба мець партнёра-пасярэдніка з правам прымаць такія ахвяраванні.

Важна ведаць, што 1,5% падаходнага падатку ўсё роўна будуць вылічаная ў абавязковым парадку — на карысць арганізацыі, якую польская дзяржава вызначыць сама.

«Купалаўцы»

Незалежная тэатральная група з акцёраў і супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія апынуліся на чужыне з-за таго, што выступілі супраць гвалту ў 2020 годзе. 

Пляцоўкі «Купалаўцаў» у фэйсбуку, інстаграму, ютубе.

Падатак на дабрачыннасьць «Купалаўцы» зьбіраюць пры дапамозе партнёраў з фонда «Młodzi — Młodym». 

Запаўняючы падатковыя формы трэба пазначыць:

— у пункце 147 — нумар KRS 0000270261;

— у пункце 148 — 1,5%;

— у пункце 149 — KUPALAUCY 19547. Гэта трэба зрабіць абавязкова, каб партнёр ведаў для каго накіравана падтрымка.

Музей вольнай Беларусі

Культурніцкая прастора, дзе захоўваюцца сімвалы пратэсту 2020 года: асабістыя рэчы пратэстоўцаў, а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія бароняць незалежнасць Украіны.

Пляцоўкі Музея ў фэйсбуку, інстаграме.

Падатак на дабрачыннасць Музей збірае пры дапамозе фонда «Młodzi — Młodym».

Запаўняючы падатковыя формы трэба пазначыць:

— у пункце 147 — нумар KRS 0000270261;

— у пункце 148 — 1,5%;

— у пункце 149 — MUZEUM WOLNEJ BIAŁORUSI 18974. Гэта трэба зрабіць абавязкова, каб партнёр ведаў, для каго накіравана падтрымка.

«Люстэрка»

Інтэрнэт-партал быў створаны 8 ліпеня 2021 года пасля блакіроўкі рэсурсу TUT.BY. «Люстэрка» — яго пераемнік.

Сайт выдання — zerkalo.io.

Пасярэдніцкія паслугі ў атрыманні «Люстэркам» падатку на дабрачыннасць выконвае кампанія Fanimani.

Яе рэгістрацыйны нумар 0000507234. Нумар ідэнтыфікатара «Люстэрка» 82278.

Паэтапную інструкцыю пераліку падатку на дабрачыннасць «Люстэрку» можна знайсці тут.

«Reform.news»

Медыяпраект Фёдара Паўлючэнкі і групы аднадумцаў пра рэформы і змены ў Беларусі. Існуе з 2016 года.

Сайт выдання — reform.by.

Падатак на дабрачыннасць рэдакцыя просіць пералічыць на: FUNDACJA PROSPECT KRS 0000602244 з пазнакаю мэты «Pomoc dla Reform.by».

Іншыя варыянты падтрымкі выдання можна паглядзець тут.

Фонд «TUTAKA»

Яго дзейнасць скіраваная на папулярызацыю беларускай культуры ў Польшчы. Яе праекты падкрэсліваюць узаемныя гістарычныя і культурніцкія сувязі між беларусамі і палякамі.

Беларускамоўная версія сайта: tutaka.org/be.

Афіцыйныя рэквізіты: Fundacja Tutaka, Pieszczaniki 9, 16-040 Gródek, KRS: 0000868152.

Пры афармленні падатку на дабрачыннасць для «TUTAKA» карыстайцеся гэтымі рэквізітамі: Fundacja Dialog KRS 0000007228 з пазнакаю Kultura Białoruś

Варыянты падтрымкі фундацыі можна таксама паглядзець тут

Беларускі моладзевы хаб

Пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў і актывістаў дзейнічае ў Варшаве ад 2021 года.

Сайт арганізацыі: byhub.org.

Падатак на дабрачыннасць для Беларускага моладзевага хаба трэба пералічваць на рахунак партнёрскай арганізацыі «Маладыя для маладых» (Młodzi — młodym).

Інструкцыя, як тое зрабіць, тут пад нумарам «4».

Месціцца хаб па адрасе: 02-602, Warszawa, Dożynkowa 6A. Яго кантакты тут.

Цэнтр беларускай салідарнасці

Кансультатыўная пляцоўка для беларускіх бежанцаў: юрыдычная дапамога ў легалізацыі і міжнароднай абароне, інфалінія, тлумачальныя матэрыялы тэкстам і відэа, школа дадатковай адукацыі. Працуе з 2020 года.

Сайт: belaruscenter.eu.

Для таго, каб падтрымаць Цэнтр, трэба ў дэкларацыі ўпісаць рэквізіты сузаснавальнікаў «FUNDACJA PROSPECT»: нумар KRS 0000602244 з пазначэннем мэты «Pomoc dla Centrum Białoruskiej Solidarności».

Банкаўскія рэквізіты самаго Цэнтра такія: Bank Millennium S.A. 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432, IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 SWIFT: BIGBPLPW, FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI». 

У плацяжы пазначыць: Darowizna na cele statutowe.

Hrodna.life

Лакальнае выданне пра Гродна і гродзенцаў. Існуе з 2016 года.

Сайт выдання — Hrodna.life

Падтрымаць працэнтам падатка ў Польшчы можна, пазначыўшы нумар KRS 507 234 — ён адпавядае польскаму фонду FaniMani, які дапамагае рэдакцыі збіраць працэнт ад падатка.

У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» трэба напісаць лічбу 85 554 — каб у FaniMani зразумелі, што гэта падтрымка менавіта для Hrodna.life.

Падрабязная інструкцыя тут

Падтрымаць Hrodna.life можна і ў Літве — у падатковай дэкларацыі трэба ўпісаць код атрымальніка 306 050 237 — ён адпавядае арганізацыі ŽMONĖS IR RAIDĖS, VšĮ («Людзі і літары»).

Падрабязная інструкцыя тут

Іншыя ініцыятывы ў Польшчы

У Кракаве ў беларускай дыяспары ёсць ініцыятывы «Прастора» і «Крок». Як іх падтрымаць, расказваецца тут.

Асацыяцыя беларусаў Памор’я з Гданьска прапануе пералічыць падатак на дабрачыннасць на аплату камунальных паслуг офіса MARA HUB і хостэла ў Сопаце. Інструкцыю глядзіце тут.

Літва

У Літве фізічныя асобы ахвяруюць на дабрачыннасць 1,2 працэнта ад падаходнага падатку.

Пры гэтым можна не абмяжоўвацца адной арганізацыяй, а пералічыць па 0,6% адразу дзвюм, якія маюць статус атрымальніка дабрачыннасці.

Каб праверыць, ці абранай арганізацыі можна ахвяраваць падатак на дабрачыннасць, раім скарыстацца гэтым рэсурсам. У радку пошуку трэба ўвесці нумар Imones kodas (аналаг нашага УНП) ці назву арганізацыі.

Як і ў Польшчы, калі вы самі не абераце арганізацыю, каб пералічыць ёй падатак на дабрачыннасць, гэта зробіць дзяржава на свой розум.

«Байсол»

Фонд аказвае шматпрофільную дапамогу рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам, а таксама іх сем’ям. Эвакуюе тых, хто апынуўся ў Беларусі пад пагрозай арышту.

Сайт арганізацыі: bysol.org.

Фонд мае пляцоўкі ў фэйсбукуінстаграме.

Пакрокавая інструкцыя, як пералічыць падатак на дабрачыннасць «Байсолу», апублікаваная тут.

Беларускі дом у Вільні

Вядомы таксама як Беларускі цэнтр супольнасці і культуры ў Вільні. Гэта месца сустрэч і супрацы. У ім праходзяць імпрэзы для беларусаў, якія аселі ў сталіцы Літвы, аказваецца псіхалагічная дапамога пацярпелым суайчыннікам, а таксама іншыя мерапрыемствы.

Сайт: vilnia.com. Пляцоўкі арганізацыі ёсць у інстаграме і фэйсбуку.

Рэквізіты для ахвотных падтрымаць арганізацыю: VšĮ I. Luckevičiaus baltarusių muziejus, код установы 110082694

Беларускі дом не першы раз заклікае беларусаў падтрымаць яго падаткам на дабрачыннасць. Паводле кіраўніцтва, лічбы мінулых гадоў выглядаюць «вельмі натхняльна».

«Будзьма»

Кожны дзень на сайце budzma.org пішацца пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры, праект дапамагае больш даведацца пра нас як нацыю, якая вартая волі і лепшай долі. Пра гэта ствараюцца і адметныя відэапраекты на ютуб-канале.

Калі вам падабаецца тое, што робіць праект, вы можаце падтрымаць яго, перадаўшы 1,2% ад сваіх падаткаў у Літве. 

Падрабязная інструкцыя

Іншыя ініцыятывы ў Літве

Падтрымаць можна таксама ініцыятыву «Вольныя». Яна створана, каб дапамагаць былым палітвязням у адаптацыі пасля вызвалення. Інструкцыю глядзіце тут.

***

Увага: перад тым, як пералічыць падатак на дабрачыннасць беларускай арганізацыі, раім спраўдзіць рэквізіты ці спісацца з ёю. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Новая Беларусь» абвясціла конкурс ідэй. Вось куды беларусам у эміграцыі прапануюць пералічыць падатак

«Самы вялікі данат — 10 тысяч еўра». Рэдактар ​​Reform.by Фёдар Паўлючэнка расказаў пра сабраныя за дзень грошы

«26 тысяч беларусаў вучацца ў польскіх школах. Ці будуць яны адчуваць у сабе беларускую ідэнтычнасць?»

Памятаеце вайну з Беларускім моладзевым хабам у Варшаве? Даведаліся, што там адбываецца цяпер

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
19.04.2024
Василь Булдыго, таварыш маёр, не развадзіце калгас, дарагушчыя маніторы Эпл можа для бабулек нейкі дэфіцыт і няведама што. Гэта дакладна не раскоша і ўся гэтая класавая барацьба стамляе.
19.04.2024
Надо чтобы проекты в итоге озвучили сколько денег перечислено и какой процент потребности бюджета закрыто. А то может оказаться что у одних густо, а у других пусто. 
В идеале, конечно, надо видеть все поступления в онлайн режиме
0
Сеня/адказаць/
22.04.2024
Беня, спрабаваў, але ваш лука не даў зарабіць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера