Знайсці
22.03.2024 / 20:082РусŁacБел

Чат турбалукашэнкаўцаў прызналі экстрэмісцкім

Яны крытыкуюць чыноўнікаў і адміністрацыю Лукашэнкі. Даходзіць да крамольных выслоўяў. Распавядаем, што гэта за чат.

Скрыншот са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сёння стала вядома, што чат, прывязаны да каналу «Белы трусік», які вядуць радыкальныя прыхільнікі Лукашэнкі, прызналі экстрэмісцкім.

«Белы трусік» — канал прыхільнікаў блогераў Бондаравай, Сідаровіч і Уварава. Адміністрацыя канала шукае «змагароў» сярод дзяржаўных функцыянераў Беларусі. Іх яны называюць «сутулымі» і «суполкай». У розны час яны запісвалі ў «крыптазмагароў» супрацоўнікаў адміністрацыі Лукашэнкі, прапагандыстаў, чыноўнікаў і іншых дзеячаў. У тым ліку нават Мукавозчыка.

Скрыншот з канала «Белы трусік»

Агулам іхнія погляды зводзяцца да таго, што мудры і моцны лідар — Лукашэнка — аточаны знешнімі і ўнутранымі ворагамі, якія ўціхую мараць пра прыход Ціханоўскай да ўлады. Праз гэта «ворагі» ставяць сваіх людзей паўсюль, нават у крамы цацак, дзе прадаюць «няправільныя цацкі з вясёлкай, якай прапагандуе ЛГБТ».

Сярод «поспехаў» суполкі — стварэнне праблемаў тыкток-блогеру Дзім Дзімычу, якога адвольна вінавацілі ў ЛГБТ-прапагандзе і адмена выступу Сакурава ў Мінску.

Нагодай запісаць чалавека ў «змагары» можа стаць, напрыклад, дазвол на «няправільную» мастацкую выставу (погляды на мастацтва ў іх увогуле вельмі спецыфічныя) або канцэрт. Ці проста крытыка канала або некага з куміраў адміністрацыі, напрыклад, Бондаравай — за гэта прапагандыста Канстанціна Прыдыбайлу і запісалі ў геі.

Скрыншот з каналу «Белы трусік»

Звычайна прызнанне чата канала экстрэмісцкім выкарыстоўваецца як «папераджальны стрэл». Таксама гэта можа значыць, што некага з удзельнікаў чата асудзілі за «экстрэмізм».

Так было з блогерам Аляксеем Голікавым — пакуль ён толькі хваліў Лукашэнку і цкаваў яго апанентаў, усё ў яго было добра. Яму нават даверылі весці перадачу на СТБ.

Але калі ён разам са сваім сябрам Міхаілам Сідарэнкам, які працаваў у брэсцкім аўтапарку, пачаў крытыкаваць чыноўнікаў, то чат ягонага канала прызналі экстрэмісцкім, а Сідарэнку асудзілі на суткі. Пра Голікава некаторыя прапагандысты пачалі казаць, што ён «ідзе шляхам Ціханоўскага». У выніку аднаго з каментатараў чата асудзілі за «абразу Лукашэнкі» — ён назваў таго «балаболам».

Самога Голікава змусілі прыціхнуць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Пасля даносаў прарасійскіх актывістаў папулярнаму сярод падлеткаў блогеру Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Алежа Гайдукевіч/адказаць/
22.03.2024
Бондарава, што з тварам?
0
Бондарава/адказаць/
22.03.2024
Алежа Гайдукевіч, ды вось тваю ..@лупу вспомніла, которую ты мне пріслал после долгіх просьб-уговоров
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031