Знайсці
21.04.2024 / 07:009РусŁacБел

З якой нагоды беларусам у эміграцыі пішуць сілавікі і што рабіць, калі пішуць вам

Распыталі беларусаў замежжа пра тое, з якой нагоды ім тэлефануюць сілавікі. Юрыстка «Вясны» дала рэкамендацыі, як лепш дзейнічаць у такіх выпадках.

Калаж «Нашай Нівы»

Выклікі на допыты за ўдзел у пратэстах ці каментары

Часта такія званкі адбываюцца са Следчага камітэта. Некаторым пішуць адразу ў месенджары. Прапануюць «вярнуцца і схадзіць на допыт», пераконваюць, што пакаранне не будзе звязанае з пазбаўленнем волі, а да суда можна будзе знаходзіцца дома. Нам невядомыя выпадкі, каб людзі пагаджаліся на такія прапановы.

Адміністратыўнае пакаранне

Некаторым людзям пісалі людзі, якія прадстаўляліся сілавікамі. Яны прапанавалі вярнуцца і «атрымаць адміністратыўнае пакаранне і жыць спакойна». 

Пагрозы

Мы знайшлі два выпадкі, калі людзям пісалі з пагрозамі людзі, якія мелі ў назве акаўнта слова «ГУБАЗіК». Яны казалі, што «хочуць паразмаўляць» і выказвалі шкадаванне пра тое, што чалавек паспеў з'ехаць да таго, як з ім «паразмаўлялі».

Данаты

Супрацоўнікі КДБ пісалі і тэлефанавалі некаторым беларусам замежжа праз тое, што яны ахвяравалі ў розныя ініцыятывы. Маўляў, трэба вярнуцца і заплаціць «выкуп».

Нам вядомыя як мінімум два выпадкі, калі людзі вярталіся ў Беларусь і самі ішлі ў КДБ праз страх за родных. У абодвух выпадках пасля яны здолелі вярнуцца за мяжу.

Дапамога палітвязням

Пра тое, што сілавікі пішуць актывістам, якія дапамагалі палітвязням, напісаў Dissidentby. Мы даведаліся, што такіх выпадкаў яшчэ як мінімум некалькі. Людзей пытаюцца пра тое, адкуль яны бралі грошы на дапамогу палітвязням, пра тое, ці знаёмыя з тымі, каму дапамагалі.

Вядома, што тэлефануюць і сваякам гэтых людзей, некаторых выклікалі на допыт.

Былыя палітвязні і тыя, хто збег з «хіміі»

Былым палітвязням тэлефануюць за мяжу, а таксама прыходзяць да іх сваякоў, нават калі дакладна ведаюць, што яны даўно не ў Беларусі. «Хімікам» прапануюць таксама сказаць, дзе яны жывуць і даслаць пацверджанне знаходжання за мяжой.

Што рабіць, калі тэлефануюць вам?

На гэтые пытанне «Нашай Ніве» адказала юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва:

«Я б у любым выпадку па магчымасці ігнаравала сілавікоў і не давала ім аніякіх звестак.

Калі вы выехалі і пасля вам тэлефануюць, то гэта можа быць што заўгодна.

Можа, прымаюць рашэнне па тым, ці адкрываць спецыяльную вытворчасць. Можа, ідуць нейкія следчыя дзеянні па крымінальнай справе супраць вас ці вашых знаёмых. Можа, гэта проста спроба ціску на вас.

Яшчэ адзін момант — гэта магчымыя спробы націснуць на вас праз сваякоў. Тут ужо вам вырашаць, што рабіць, і самім узважваць рызыкі. Але даваць інфармацыю, якая магла б вас скампраметаваць, не варта.

Калі вы за мяжой і вас выклікалі на допыт, вам нічога не будзе за тое, што вы на яго не з'явіліся. Па ўхіленні ад дачы паказанняў на вас не могуць завесці завочную крымінальную справу.

У выпадку тых, хто збег з «хіміі» і не пачаў адбываць пакаранне, міліцыянтам трэба атрымаць пацверджанне таго, што чалавека няма ў Беларусі. Гэта робіцца для таго, каб афіцыйна аб'явіць у вышук. У некаторых просяць дамовы арэнды і іншыя дакументы, якія б пацвярджалі сталае жыхарства за мяжой. То-бок, трэба гэта выключна міліцыянтам».

А што казаць сваякам, якім тэлефануюць і пытаюцца пра вас?

«Я б раіла сваякам зводзіць усё толькі да афіцыйнай камунікацыі. То-бок калі вас спрабуюць апытаць, вы можаце папрасіць даслаць павестку. Падчас допыту ў такім выпадку вы можаце адмовіцца сведчыць супраць свайго сваяка. Хоць ясна, што гэта цяжка.

Калі вы вырашылі ўсё ж гутарыць з сілавікамі, то давайце мінімум інфармацыі. Няма сэнсу ім дапамагаць, тым больш падчас неафіцыйнай размовы».

Таксама Святлана не раіць казаць, што сваяк за мяжой, бо гэта спросціць завядзенне так званай «спецыяльнай вытворчасці», для якой трэба давесці, што чалавек знаходзіцца за мяжой. Ідэальны адказ — не ведаю, бо зараз не падтрымліваю камунікацыю.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Ціснуць на бацькоў, бяруць наяўнымі і пайшлі па другім крузе. Як з беларусаў працягваюць трэсці «кампенсацыю» за данаты

Сілавікі спампавалі гісторыю чатаў беларусаў замежжа і пішуць удзельнікам. Падобна, што ў ГУБАЗіКа новая тактыка

Тэлефонныя махляры: як яны працуюць і як не патрапіцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
18
Абуральна
42
2
Полковнику никто не пишет/адказаць/
21.04.2024
Satan, таки да. 
0
Полковник/адказаць/
21.04.2024
Satan, жениться, ты дурак?
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
21.04.2024
Satan, Полковник,яны амаль  усе мужчыны, але бісэксуалы. Звычайна прапануюць пашырыць межы прымальнага. Так што на цыцуні я б надта не разлічваў. Хіба што на моцны сяброўскі дыкпік
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера