Знайсці
12.04.2024 / 12:381РусŁacБел

ЗША абмежавалі перамяшчэнні дыпламатаў у Ізраілі. Брытанія і Расія рэкамендуюць грамадзянам не ездзіць у рэгіён

На Блізкім Усходзе напружана чакаюць адказу Ірана на ўдар па іранскім консульстве ў Дамаску, у якім Тэгеран абвінавачвае Ізраіль. ЗША, Брытанія, Расія і іншыя краіны абмяжоўваюць перамяшчэнні дыпламатаў па Ізраілі і рэкамендуюць сваім грамадзянам не ездзіць цяпер у рэгіён.

Ультраартадаксальныя яўрэйскія мужчыны пратэстуюць супраць прызыву ў войска ў Ерусаліме. Фота: Ohad Zwigenberg / AP

Вашынгтон распарадзіўся, каб супрацоўнікі амбасады ЗША ў Ізраілі і чальцы іх сем'яў абмежавалі перамяшчэнні па краіне, піша Бі-бі-сі.

Супрацоўнікам амерыканскай амбасады забаронена выязджаць за межы Тэль-Авіва (уключаючы Герцлію, Нетанію і Эвен-Ехуду), Ерусаліма і Беэр-Шэвы. Гэта абмежаванне, як гаворыцца на сайце пасольства, дзейнічае «да далейшага паведамлення».

«Амерыканскія афіцыйныя асобы папярэджваюць, што з адказам Ірана пытанне не ў тым, ці будзе ён, а толькі ў тым, калі будзе», — адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі на Блізкім Усходзе Х'юга Бачэга.

МЗС Вялікабрытаніі таксама заявіла пра «магчымасць нападу на Ізраіль з боку Ірана». Вялікабрытанія папярэджвае сваіх грамадзян пра рызыкі пры паездках у Ізраіль з кастрычніка мінулага года, калі на Ізраіль быў здзейснены напад баевікоў «ХАМАС».

Расійскае МЗС рэкамендавала расіянам не ездзіць цяпер у Ізраіль, Ліван, на палесцінскія тэрыторыі і наогул у гэты рэгіён.

«Настойліва раім расійскім грамадзянам устрымацца ад паездак у рэгіён, асабліва ў Ізраіль, Ліван і на Палестынскія тэрыторыі, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці», — цытуюць агенцтвы афіцыйнага прадстаўніка МЗС Марыю Захараву.

Пры гэтым Іарданіі рэкамендацыя не тычыцца: па словах Захаравай, МЗС лічыць, што «перанос баявых дзеянняў з сектара Газа на тэрыторыю Каралеўства» цяпер малаверагодны.

Нічога Захарава не сказала і пра паездкі ў Іран.

Авіякампанія Lufthansa падоўжыла прыпыненне палётаў у Тэгеран да суботы, 13 красавіка.

У мінулую нядзелю, 7 красавіка, Тэгеран заявіў, што цяпер — пасля нападу на консульства Ірана ў Сірыі — пасольствы Ізраіля не могуць лічыцца бяспечным месцам.

Чытайце таксама:

Падчас авіяўдару па Дамаску нібыта забілі іранскага генерала

Байдэн: У выпадку нападу Ірана наша падтрымка Ізраіля будзе жалезнай

У Ізраілі тысячы людзей выйшлі на пратэст супраць прэм'ер-міністра

Лідар ХАМАС заявіў пра гібель сваіх сыноў у выніку авіяўдару

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Васіль/адказаць/
12.04.2024
Не проста чакаюць, а "чакаюць, абаср@#шыся". Вялікаму і магучаму Ірану па пысе даць не могуць. Што цікава, у Тэгеран самалёты лётаюць. А у Мінск - не. Бо беларусы - ворагі, а Іран - харошы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера