Знайсці
13.04.2024 / 07:587РусŁacБел

У Маскоўскай вобласці аб'явілі самы масавы за 10 гадоў прызыў на вайсковыя зборы

Вайсковыя камісарыяты Падмаскоўя пачалі веерна рассылаць лісты кіраўнікам прадпрыемстваў з патрабаваннем даць спісы супрацоўнікаў, якія падпадаюць пад закон аб вайсковых зборах.

Прызваны на зборы. Фота: Наша Ніва

Расійская армія на фоне ўварвання ва Украіну рыхтуецца правесці штогадовыя вайсковыя зборы для мужчын, якія знаходзяцца ў запасе. У Маскоўскай вобласці плануецца выклікаць больш мужчын, чым у папярэднія гады. Пра гэта The Moscow Times распавялі на чатырох прадпрыемствах, якія баяцца, што ад'езд супрацоўнікаў можа прымусіць іх прыпыніць частку работ.

Павышаныя квоты выкліку на зборы магчымыя і ў іншых рэгіёнах, удакладніла крыніца, блізкая да Мінабароны.

Указ Уладзіміра Пуціна аб прызыве на ваенныя зборы тых, хто знаходзіцца ў запасе, пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка 2024 года. Тэрміны правядзення збораў таксама засакрэчаныя. Пры гэтым указ аб «частковай мабілізацыі», які Уладзімір Пуцін аб'явіў у верасні 2022 года, не мае канкрэтнага тэрміну заканчэння — фактычна ён працягвае дзейнічаць.

Вайсковыя зборы ў 2024 годзе могуць стаць самымі масавымі за апошняе дзесяцігоддзе па колькасці прыцягнутых мужчын, расказалі топ-менеджары некалькіх прадпрыемстваў Маскоўскай вобласці.

Гэты рэгіён — другі па колькасці ў Расіі пасля сталіцы, у ім пражывае каля 9 млн чалавек.

Камісарыяты Падмаскоўя пачалі веерна рассылаць лісты кіраўнікам прадпрыемстваў з патрабаваннем даць спісы супрацоўнікаў, якія падпадаюць пад закон аб зборах.

Прадпрыемствы павінны паведаміць: імя, дату і месца нараджэння, катэгорыю прыдатнасці, ваенную спецыяльнасць, званне, пасаду ў кампаніі, месца пражывання і нумар тэлефона, расказаў The Moscow Times на ўмовах ананімнасці супрацоўнік ваенкамата, паколькі не ўпаўнаважаны кантактаваць са СМІ.

«Лісты рассылаюцца ўсім арганізацыям, зарэгістраваным у Маскоўскай вобласці», — дадаў супрацоўнік ваенкамата.

«У мяне на прадпрыемстве на вайсковыя зборы могуць забраць больш за 20% ад агульнай колькасці персаналу ў 1 тыс. чалавек. Столькі падпадаюць пад крытэры», — распавёў топ-менеджар прамысловага прадпрыемства на захадзе вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9
1
Бахмуцкі фаршык/адказаць/
13.04.2024
5 хвілін на зборы і едзем пад Бахмут.
1
Влад/адказаць/
13.04.2024
Рэчаіснасьць,  как "заставить"? Это в Украине запрещён выезд и ТЦК людей избивают, а в России запросто можно отказаться!
0
жыве Беларусь /адказаць/
13.04.2024
Вось і будуць зь маскалей рабіць фарш
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера