Знайсці
14.04.2024 / 15:126РусŁacБел

У Мінску павесяць больш за 10 тысяч новых адрасных таблічак на беларускай мове. Але гэта не адзіная фішка

Крытыкі разносяць дызайн у пух і прах, але замена аншлагаў ужо пачалася

Скрыншот відэа: «Мінск-Навіны»

 У Мінску прыступілі да замены адрасных таблічак на будынках. У бліжэйшыя тры гады плануецца замяніць больш за 10 тысяч такіх аншлагаў. 

Надпісы на паказальніках выкананы на беларускай мове. Таксама на шыльды дададуць герб раёна Мінска, у якім знаходзіцца канкрэтны дом, паведамляе выданне «Мінск-Навіны». 

Акрамя таго, аншлагі будуць адрознівацца па колеры ў залежнасці ад вуліцы. У кожным раёне зацверджана колеравая схема, вуліцы разбітыя на некалькі груп па колерах. Напрыклад, у Маскоўскім раёне 117 вуліц разбітыя на шэсць колераў. Вуліцы Ясеніна і Любімава атрымаюць сіні колер, Бялецкага і Голубева — зялёны, праспект Жукава — аранжавы. 

Кожны колер пранумараваны па ўніверсальнай табліцы колераў RAL. Вытворцы таблічак улічваюць гэтую класіфікацыю для таго, каб адценні колераў не адрозніваліся ў розных раёнах. 

Аншлаг на вуліцы Ляўкова

Раней тэлеграм-канал «Спадчына», які спецыялізуецца на архітэктуры і дызайне, выказаў шэраг крытычных заўваг датычна літаральна кожнага элементу дызайну аншлагаў. Актывістам не спадабалася непатрэбнае падкрэсліванне назвы, непрадуманае выраўноўванне тэксту, адрозныя інтэрвалы паміж літарамі, а таксама абсалютна нечытэльныя ў такім маштабе лагатыпы раёнаў.

«Няўжо складана было заплаціць сапраўднаму дызайнеру, каб стварыць 10 тысяч аб'ектаў, за якія не было б сорамна?» — задаваліся пытаннем актывісты.

Камунальнікі ўжо прыступілі да замены таблічак у цэнтры горада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
17
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
4
5
Злобный вожык/адказаць/
14.04.2024
Понос гнойного бомжа смотрится привлекательнее этих знаков. Хоть бы недоучки загуглили, как их делают в других странах. Но какая разница, если не на свои деньги их штамповать.
15.04.2024
ШЫЛЬДЗІКАЎ
0
паштальён/адказаць/
15.04.2024
Злобный вожык, дызайн няўдалы, то праўда, але сапраўдны "понос гнойного бомжа" - гэта стыль і мова, якой ты пішаш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера