Знайсці
18.04.2024 / 11:38ŁacБел

Нямецкі мільярдэр, які без вестак знік у 2018-м, знайшоўся ў Расіі. Здаецца, з каханкай

Кіраўнік нямецкага холдынга Tengelmann (валодае сеткай будаўнічых крамаў OBI) Карл-Эрыван Хаўб знік вясной 2018 года на курорце ў Альпах. Ён адправіўся пакатацца на лыжах, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь. Праз тры гады акруговы суд Кёльна прызнаў бізнэсмена загінулым.

Карл-Эрыван Хаўб. Фота Roland Weihrauch/Getty Images

Аднак кропка ў гісторыі не была пастаўленая. У нямецкіх СМІ стала з'яўляцца інфармацыя, што, магчыма, Хаўб усё ж жывы. Перад знікненнем ён часта тэлефанаваў у Расію Вераніцы Ярмілавай — каханцы, маладзейшай яго на 20 гадоў. Яна працуе ў пецярбургскай кампаніі, якая арганізоўвае туры для лыжнікаў і альпіністаў. Нямецкія СМІ лічаць яе звязанай з ФСБ.

Выглядае, што Хаўб перабраўся ў Расію і пачаў новае жыццё. Група ізраільска-амерыканскіх следчых нават змагла атрымаць яго фатаграфіі Хаўба з Масквы.

Як паведамляюць журналісты, Карл-Эрыван мог схавацца ў Маскве, таму што быў цесна звязаны з удзельнікамі схемы «расейскага ландрамата» — адной з найбуйнейшых схем адмывання грошай, у якой засвяціліся дзясяткі расійскіх банкаў, а таксама банкі Малдовы і Латвіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031