Знайсці
18.04.2024 / 13:262ŁacБел

За зачыненымі дзвярыма судзяць 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў

Яму, сярод іншага, ставяць у віну 1500 негатыўных каментароў.

Ілюстрацыйнае фота Генпракуратура

У Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс над пенсіянерам з Хойнікаў Анатолем Кірэйчыкам, якога затрымалі пасьля напісаньня 1,5 тысячы каментароў аб прадстаўніках улады. Падсуднаму 74 гады, піша Радыё Свабода.

Працэс над Анатолем Кірэйчыкам праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Справу разглядае суддзя Яўген Шаршнёў.

Следства ў справе Анатоля Кірэйчыка мяркуе, што ён «сістэматычна размяшчаў каментары пад фота прадстаўнікоў улады, дзе, не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць» у тэлеграм-канале, прызнаным «экстрэмісцкім».

Агулам пенсіянера вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • паклёп (арт. 188),
  • незаконны выраб альбо збыт газавай, пнеўматычнай ці кідальнай зброі (ч. 2 арт. 295),
  • абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369),
  • абраза суддзі альбо народнага засядальніка (арт. 391).

Праваабаронцы і журналісты маюць вельмі мала інфармацыі пра Анатоля Сяргеевіча Кірэйчыка. Ягоныя старонкі ў сацсетках выдаленыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
0
Усё правільна напісаў /адказаць/
18.04.2024
Нічога не ведаю, што напісаў 74-гадовы пенсіянера з Хойнікаў пра "прадстаўнікоў улады", але напісаў ён усё правільна.
0
Памёр 43-гадовы шукальнік каментатараў /адказаць/
18.04.2024
Пенсіянер з Хойнікаў пражыў 74 гады, мае вялікі жыццёвы вопыт і добра разбіраецца ў людзях. А вось шукальнікі каментатараў не ўсе дажываюць нават да 44: Памёр 43-гадовы падпалкоўнік упраўлення ГУУБ МУС па Берасцейскай вобласці, якое спецыялізуецца на пошуку беларусаў, што пакідаюць у сеціве каментары пра сілавікоў. https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/338095
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031