Знайсці
18.04.2024 / 16:1817РусŁacБел

«Учора быў шухер». Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасля атакі «Кіберпартызанаў»

«Кіберпартызаны» 17 красавіка паведамілі пра атаку на завод. Патрабуюць вызваліць палітвязняў «Гродна Азота» і 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя. Супрацоўнік прадпрыемства расказаў «Свабодзе», што адбывалася пасля атакі «Кіберпартызанаў». 

«Учора быў шухер»

«Гродна Азот» — найбуйнейшае хімічнае прадпрыемства Беларусі са складанымі працэсамі вытворчасьці. Парушэньне ягонай працы можа пагражаць экалягічнай катастрофай.

Хакерская група «Кібэрпартызаны» сьцьвярджае, што пад іхным кантролем апынуліся сайт прадпрыемства, унутраная паштовая скрыня, сотні працоўных кампутараў, сэрвэры, сыстэмы аховы і камэр назіраньня. Таксама парушаная праца кацельнага цэху.

У якасьці доказаў у сваім тэлеграм-канале група апублікавала здымкі з камэраў відэаназіраньня і скрыншоты манітораў. Зьвесткі хакеры абяцаюць аднавіць, калі на волю выйдуць усе палітвязьні «Гродна Азот» і 75 палітвязьняў з найгоршым станам здароўя.

Сайт прадпрыемства azot.by па стане на 12:00 чацьвярга 18 красавіка не адкрываецца. Адбываецца аўтаматычная пераадрасацыя на старонку work.g-cloud.by — гэта хостынг-правайдэр Active Cloud, на якім знаходзіцца старонка «Гродна Азоту». Там паведамляюць, што цяпер «вядуцца тэхнічныя работы». На сайце газэты «Гродна Азот» няма ніякай інфармацыі пра інцыдэнт.

Паводле супрацоўніка «Гродна Азоту» (яго імя не называецца дзеля бясьпекі), інцыдэнт сапраўды ўчора быў. Наколькі сур’ёзна паўплываў на працу заводу, ён сказаць ня можа. Пра магчымыя затрыманьні супрацоўнікаў інфармацыі пакуль таксама няма.

«Учора быў шухер. Людзі гэта абмяркоўваюць, усе ведаюць, хто гэта зрабіў і чаму. Але наколькі моцна гэта закранула працу, я ня ведаю. Ведаю, што пэўныя аднаўляльныя працэсы яшчэ працягваюцца», — кажа крыніца «Свабоды».

На прадпрыемстве камэнтаваць сытуацыю ў размове са «Свабодай» ня сталі, паклаўшы слухаўку адразу пасьля пытаньня.

Некалькі месяцаў падрыхтоўкі

Да гэтай апэрацыі актывісты рыхтаваліся некалькі месяцаў, расказала «Свабодзе» прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец. Зь ейных словаў, «атака даволі моцная і магла паўплываць ня толькі на дакумэнты і сеткі, але і на вытворчасьць». Акцыя, паводле яе, не магла нашкодзіць бясьпецы людзей.

Са словаў Юльяны Шаметавец, «Кібэрпартызаны» паказваюць той небясьпечны стан электроннай сыстэмы, у якім знаходзяцца беларускія прадпрыемствы. «Кібэрпартызаны» казалі, што гатовыя абараняць ключавыя беларускія прадпрыемствы і інфраструктуры, калі рэжым хаця б пачне выпускаць палітзьняволеных.

Як патлумачыла суразмоўца, «Кібэрпартызаны» праніклі ў самы ўнутраны контур сеткі, якая закранае кіраваньне вытворчасьцю. Па словах прадстаўніцы групоўкі, у гэтым контуры можна спыніць любы цэх, любую лінію вытворчасьці.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» паведамілі пра атаку на гродзенскі «Азот»

Як у 2020 годзе самі сілавікі застрашвалі чыноўнікаў ад імя пратэстоўцаў

Дзяржаўная газета «Гомельская праўда» вырашыла павіншаваць беларусаў з Днём Волі

«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
58
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
4
2
хтосьці/адказаць/
19.04.2024
ОТ и ТБ,
Гародня - горад родны, і гарадзенцы - людзі зусім не чужыя. А вашыя папрокі пра тысячу кіламетраў пішыце, калі ласка, расейскім тролям, што вылазяць абараняць хаўрусны ім рэжым і не саромеюцца называцца мясцовымі
0
вроде и не секрет /адказаць/
19.04.2024
что эта дама впрямую заявила о том, что у них есть личные данные ВСЕХ беларусов 
смотрите ее интервью известному изданию (ДВ) - и она отчетливо это проговорила там 


0
Ноўнэйм /адказаць/
26.04.2024
Name, перасяліся. Пасяліцца побач з прамысловым хімічным гігантам і прапанаваць зрабіць гэткую ж дурасць іншым можа толькі сапраўдны дурань
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера