Знайсці
18.04.2024 / 22:445РусŁacБел

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Каментар прадстаўніка літоўскіх уладаў атрымала «Люстэрка».

Пункт пропуску «Беняконі» (з літоўскага боку «Шальчынінкай»). Фота: logist.today

Літва цяпер не разглядае пытанне аб закрыцці яшчэ аднаго памежнага пераходу на мяжы з Беларуссю. 

«Інфармацыя, распаўсюджаная расійскай газетай «Коммерсант», не адпавядае рэчаіснасці. Пытанне аб закрыцці памежнага пункта пропуску «Шальчынінкай» цяпер не разглядаецца», — 

заявіў прадстаўнік аддзела па сувязях з грамадскасцю і СМІ Дэпартамента ўрадавых камунікацый Літвы.

На мяжы Беларусі і Літвы працуюць два пункты пропуску: «Мядзінінкай» («Меднікі») і «Шальчынінкай». Расійскае выданне «Коммерсант» паведамляла, што Літва закрые пераход «Шальчынінкай» у пачатку мая. 

Пачынаючы са жніўня 2023 года ўлады Літвы закрылі чатыры пераходы на мяжы з Беларуссю. Ва ўрадзе лічаць, што рашэнне было паспяховым: толькі за сакавік колькасць літоўцаў, якія вандруюць у Беларусь, скарацілася на 60%. Літоўскія ўлады мяркуюць, што цяпер куды менш грамадзян краіны могуць трапіць пад уплыў беларускіх спецслужбаў. 

Літва не разглядае магчымасць частковага альбо поўнага аднаўлення працы закрытых пунктаў пропуску.

Чытайце таксама:

Уначы згарэў мытны ангар у пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы

«Пайсці на прынцып і падключыць Кітай». Латушка заклікаў для спынення рэпрэсій перакрыць грузавы чыгуначны рух з Беларуссю

«Гэта было дзве гадзіны, «да трусоў», з панятымі». Як праходзяць надгляды і праверкі на мяжы Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
16
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
17
1
Ювелір/адказаць/
19.04.2024
Гэта атрымліваецца, што камерсантъ распаўсюджвае фэйкі і да гэтага часа не прызнан экстремісцкім фармаваннем? Куды глядзіць палітычная паліцыя ці зноў гэта іншае??
1
Праўдаруб/адказаць/
19.04.2024
Ага, ахвотна верым. Яны і папярэднія два заерываць не збіраліся, але закрылі
6
Скоро может быть позно/адказаць/
19.04.2024
А зря, ещё пожалеете, литовцы, что не зажали лукашистам их каналы по самое "не могу"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера