Знайсці
18.04.2024 / 18:3528РусŁacБел

«Дзе мараль?» Расійскі вайсковец вярнуўся ў родную Бурацію, а яго дом разрабавалі. Скралі нават унітаз

У гэтай гісторыі сімвалічна ўсё. Сюжэт «з мараллю» пра добраахвотніка з Бураціі выпусціла тэлекампанія АТВ дзень таму.

Расійскі вайсковец, які адправіўся добраахвотнікам на вайну ва Украіну, прыехаў у адпачынак у родную Бурацію і пабачыў, што ў ягоную адсутнасць злодзеі абнеслі дом. 

У доме — разруха, усе раскідана, рабаўнікі зламалі канапу, кнігі з хатняй бібліятэкі папалілі, сарвалі цёплую падлогу, скралі машыну, генератар, інструменты і вынеслі нават унітаз. Таксама скралі жончыну і дзіцячую вопратку — дзецям цяпер няма што апранаць. І нават ён сам ходзіць у чым ёсць — пераапранацца няма ўва што. 

«Па вялікім рахунку, у доме не засталося амаль нічога», — кажа мужчына.

 

Агульную шкоду ад рабавання мужчына ацэньвае больш чым 1 млн расійскіх рублёў (каля 10 тысяч долараў). 

Мужчына дзівіцца, навошта ўжо злодзеі скралі ўнітаз. Між тым, менавіта крадзеныя ўнітазы сталі сімвалам расійскага ўварвання ва Украіну. 

Але гэта не ўсё. Мужчыну сімвалічна клічуць Аляксандр Сувораў.

У канцы сюжэта ён задае пытанне пра мараль.

«Адзін момант цікавіць: дзе мараль? Гэта значыць, я зʼязджаю добраахвотнікам, ваюю ў чужой краіне… Я на чужой зямлі літаральна кроў сваю праліваю за свой народ, за сваю рэспубліку, гэта значыць, за жыхароў нашай Бураціі, а па вяртанні адтуль выяўляю, што ў мяне з дома зганяюць машыну і чысцяць яго. То-бок, дзе мараль?» — задаецца пытаннем акупант-добраахвотнік.

Чытайце таксама:

Разбурана практычна ўся энергетычная інфраструктура, але ніхто не апускае рукі — мэр Харкава

Буданаў: Украіне лягчэй вярнуць Крым, чым Данецк 

Што трапляе ў музеі Расіі з вайны? Кіслотна-зялёныя майткі з матылькамі і шаўрон «Рускі карабель, ідзі на ***»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
112
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
19.04.2024
бедняжечка
2
гоблен/адказаць/
19.04.2024
Ііііі, то ли дело вы, европейцы! Нормальную жизнь по телеку только и видели! Но как трогательно гордяцо своими унитазами! С орнаментом, Хых! Или с гарбузовыми семками. Возможны варики! :)
19.04.2024
гоблен, расіянін, ты хоць артыкул прачытаў, ці ў цябе ўжо рэфлекс як у шарыкава - пачынае адразу падгараць ці свярбець ад адной толькі навіны пра сарціры на рф?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера