Знайсці
18.04.2024 / 19:07ŁacБел

World Press Photo назваў найлепшых фатографаў свету гэтага года

18 красавіка сталі вядомы імёны пераможцаў World Press Photo-2024. Здымкам года стала фатаграфія палестынкі, якая абдымае мёртвае цела сваёй пляменніцы.

У 2024 годзе на конкурс паступілі 61062 здымкі ад 3851 фатографа са 130 краін. 

Фатаграфіяй года стаў здымак, зроблены Махамедам Салемам (Mohammed Salem). На ім 36-гадовая Інас Абу Маамар трымае загорнутае цела сваёй пляменніцы Салі. Дзяўчынка была забітая ў іх доме ў сектары Газа ў выніку траплення ізраільскай ракеты. У выніку гэтага нападу загінулі таксама маці і сястра дзяўчынкі. 

Фатаграфія года па версіі World Press Photo 2024. Фота: Mohammed Salem / Reuters / World Press Photo

Рэпартажам года стала праца фатографа з Паўднёвай Афрыкі Лі-Эн Альваге (Lee-Ann Olwage). Яна ў сваёй творчасці даследуе тэму дэменцыі. Аб'ектыў яе камеры суправаджаў паўсюль Палі, які пакутуе на дэменцыю ўжо больш за 10 гадоў.

Фота: Lee-Ann Olwage / GEO / World Press Photo

Венесуэльскі фатограф Алеханда Сэгара з праектам «Дзве сцяны» пра міграцыйную палітыку ЗША і Мексікі перамог у намінацыі «Доўгатэрміновы праект».

Фота: Alejandro Cegarra / The New York Times / Bloomberg / World Press Photo

Сярод пераможцаў глабальнага конкурсу — украінская фотажурналістка Юлія Кочатава. Яна стала лаўрэатам у катэгорыі «Адкрыты фармат».

Фота: Julia Kochetova / World Press Photo

Больш фота глядзіце тут. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера