Знайсці
19.04.2024 / 08:481РусŁacБел

Расійскія войскі абстралялі Днепрапятроўскую вобласць. У Дняпры разбураны жылы дом, загінула дзіця

Падрабязнасці пра атаку паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак.

У Дняпры часткова разбураны жылы дом, таксама паведамляецца аб пашкоджанні двух інфраструктурных прадпрыемстваў.

У Паўлаградзе пашкоджана адно з прадпрыемстваў, у Сінельнікаве атака закранула 12 прыватных дамоў.

Цяпер, піша Лысак, у Дняпры вядома пра двух загінулых і 15 пацярпелых. У Сінельнікаве і Крывым Рогу пацярпелі яшчэ шэсць чалавек. Адно васьмігадовае дзіця памерла ў бальніцы.

Імаверна, расійскі Ту-22М3 упаў пасля пуску ракет па Днепрапятроўскай вобласці. Мінабароны РФ паведаміла, што Ту-22М3 пацярпеў крушэнне «пасля выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання». Лётчыкі катапультаваліся, 3 члены экіпажа эвакуіраваны групай пошуку і ратавання, ідзе пошук аднаго лётчыка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
0
Федзя/адказаць/
19.04.2024
Ды ужо накiньце на маскву iм
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера