Знайсці
22.04.2024 / 11:176РусŁacБел

Пачалі выдаваць балгарскі турыстычны шэнген. Што трэба, каб яго атрымаць?

Балгарыя і Румынія з 31 сакавіка 2024 ўвайшлі ў Шэнгенскую зону. Гэта азначае, што ў беларусаў з'явіліся дзве дадатковыя краіны, якія могуць адкрываць турыстычныя шэнгенскія візы. «Наша Ніва» пацікавілася, як абстаяць справы з падачай на візу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Грошы, білеты, гатэлі, маршрут

Першапачаткова паведамлялася, што падаваць дакументы на атрыманне балгарскага шэнгену можна будзе з 1 красавіка, але пазней дату перанеслі на 15 красавіка для Балгарыі і на 1 мая для Румыніі.

Запісацца на падачу самастойна можна праз сайт візавага цэнтру vfsglobal. Для гэтага абавязкова стварыць уліковы запіс. 

Для падачы на візу спатрэбіцца наступны пакет дакументаў:

Пашпарт, з моманту выдачы якога прайшло не больш за 10 гадоў і мінімум з дзвюма чыстымі старонкамі з надпісам «візы». Дзве копіі старонак пашпарту з персанальнымі звесткамі, копіі віз за апошнія тры гады, анкета, запоўненая лацінскімі літарамі, страхоўка на суму кампенсацыі не менш чым на 30 тысяч еўра.

Таксама спатрэбіцца пацвярджэнне паездкі. Трэба прад'явіць броні білетаў да Балгарыі і назад з пацвярджэннем 100% аплаты.

Калі турыст збіраецца ехаць на ўласным аўто, то трэба будзе прад'явіць тэхпашпарт, пасведчанне кіроўцы, дзейны тэхагляд, распісаны ў вольнай форме маршрут падарожжа і бронь гатэляў на шляху да Балгарыі. Бронь гатэля на тэрыторыі Балгарыі мусіць быць 100% аплачанай.

Не менш за 500 еўра на рахунку

Таксама спатрэбіцца даведка аб даходах з працы за апошнія тры месяцы і выпіска з банкаўскага рахунку за той жа перыяд. Мінімальны астатак сродкаў на ім павінен складаць не менш чым па 50 еўра на кожны дзень першай паездкі, але не менш за 500 еўра.

У анкеце ўказваецца дата і працягласць першай паездкі. Можна запытваць шматразовую візу тэрмінам да 1 года.

Консульскі збор складае 35 еўра, сэрвісны — 25 еўра. Плаціць трэба рублямі па курсе Нацбанка. Апроч гэтага, давядзецца набыць страхоўку і зрабіць фота.

Што прапануюць пасярэднікі?

Калі займацца ўсім самастойна жадання няма — можна звярнуцца да пасярэднікаў, якія за свае паслугі бяруць каля 400 рублёў. За гэтыя грошы вас запішуць на падачу, запоўняць анкету і будуць суправаджаць да моманту атрымання візы.

Пры гэтым шукаць, браніраваць і аплачваць білеты і пражыванне ў гатэлі ўсё адно давядзецца самастойна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Вынік — невядомы

Пасярэднікі кажуць, што попыт з боку насельніцтва на атрымання балгарскіх турыстычных віз вялікі. Але пакуль невядома, наколькі добра Балгарыя будзе адкрываць візы беларусам, бо прымаць дакументы пачалі толькі з 15 красавіка. Таму нават тыя, хто падаўся ў першы дзень, яшчэ не ведаюць, якім будзе рашэнне консула. 

А можа быць усякае: ад адмовы да шматразовай візы на год. Калі пачаць рэгістравацца на падачу ўжо цяпер, то візу зможаце атрымаць цягам мая. Пасярэднікі мяркуюць, што калі высветліцца, што Балгарыя добра адкрывае шматразовыя візы, то тэрміны чакання запісу і цэны на пасярэдніцкія паслугі моцна павялічацца.

Падаваць дакументы на балгарскую візу можна ў візавых цэнтрах у дзевяці гарадах: у Мінску і ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах, Пінску, Лідзе.

Чытайце таксама:

Прадаваць месцы ў чэргах на мяжы можна абсалютна легальна. Ці выгадна атрымліваецца?

«Літоўскіх перавозчыкаў могуць чакаць сур'ёзныя праблемы». Дальнабойшчыкі аб прапанове адбіраць ДНЖ у беларусаў за частыя паездкі на радзіму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
25
0
Пахан/адказаць/
22.04.2024
Думаю туризм как таковой мало кого интересует. Но при въезде в ЕС появляется масса возможностей для легализации .
0
Жора/адказаць/
22.04.2024
Загніваючы захад , толькі за сёння на галоўнай НН некалькі артыкулаў пра свежыя "суды" над беларусамі і беларускамі на розныя срокі. Як думаеце, што ў Беларусі засталіся толькі "хатаскрайнікі" - то каго тады судзяць, на вашую думку?

І хто ў такім разе вы, каторы каментуе ўсё гэта з-за бяспечнае мяжы? Мо гэта ВЫ хатаскрайнік, які кінуў сваіх паплечнікаў і уцёк?
2
Не трэба зайздросціць/адказаць/
22.04.2024
Жора, кінулі вас вашы лідаркі, а я не ўцёк, а выехаў, зараз і вы можаце гэта зрабіць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера