Знайсці
20.04.2024 / 09:39ŁacБел

Жыхары Славакіі сабралі больш за два мільёны еўра на куплю снарадаў для Украіны

Яны зрабілі гэта пасля таго, як улады краіны адмовіліся падтрымаць ініцыятыву Чэхіі па зборы сродкаў і пошуку боепрыпасаў для Кіева 

Ілюстрацыйнае фота. Shandyba Mykyta, Ukrainian 10th Mountain Assault Brigade «Edelweiss» via AP

Суму сабралі менш чым за двое сутак. У кампаніі, якая праходзіць пад лозунгам «Калі ўрад не можа — зможам мы», узялі ўдзел больш за 32 тысячы чалавек, піша Бі-бі-сі.

Збор сродкаў дапамог запусціць 99-гадовы Ота Шымко, які браў удзел у славацкім паўстанні супраць нацыстаў у 1944 годзе і перажыў Халакост.

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца пакуль ніяк не каментаваў поспех гэтай ініцыятывы.

Міністр абароны краіны Роберт Каліняк заявіў, што Славакія — дэмакратычная краіна і яе жыхары могуць рабіць, што хочуць. Урад, паводле яго слоў, замест ваеннай дапамогі будзе прадастаўляць Кіеву іншую дапамогу, напрыклад, з размініраваннем.

Партыя Роберта Фіца «Курс — сацыяльная дэмакратыя» перамагла на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Славакіі 30 верасня 2023 года. Пасля гэтага ўрад Славакіі заявіў, што спыняе адпраўку ваеннай дапамогі Украіне.

Чытайце таксама:

«Тыдзень сядзелі ў засадзе». Буданаў расказаў, як сёння ноччу збілі расійскі Ту-22

Краіны НАТА вырашылі перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера