Знайсці
20.04.2024 / 14:057РусŁacБел

У Мінску створаць паркавую зону ў гонар палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Зона адпачынку «Космас» будзе створана ў межах вуліц Прытыцкага і Адоеўскага ў Фрунзенскім раёне. 

Уладзімір Кухараў. Скрыншот відэа Мінгарвыканкама

«Па прапанове жыхароў раёна паркавая зона будзе названая «Космас» у гонар палёту першага касманаўта Беларусі Марыны Васілеўскай. Яна таксама пражывае ў Фрунзенскім раёне, недалёка адсюль, таму гэтая зона будзе названая ў гонар заваявання беларусамі космасу», — падзяліўся падчас суботніка старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

«Было прынята рашэнне добраўпарадкаваць тут зону адпачынку, ачысціць яе ад кустоў, усталяваць лаўкі, зрабіць дарожкі. Будзе ўсталявана дзіцячая пляцоўка, спартыўная пляцоўка, з'явіцца і канатны гарадок», — дадаў ён.

@nashaniva Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца просты народ #космонавт#космос#беларусь#навіны#нашаніва#лукашенко#беларускаямова♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Натуральна, што зрабіць гэта ўсё збіраюцца да 3 ліпеня.

Марына Васілеўская паляцела ў космас 23 сакавіка, прычым палёт быў адкладзены на двое сутак. 6 красавіка яна вярнулася на Зямлю.

Васілеўскай прысвоена званне Героя Беларусі. Таксама ішла гаворка пра стварэнне ў яе гонар скульптуры. 

Чытайце таксама:

Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская

Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»

Васілеўская будзе атрымліваць пенсію за асаблівыя заслугі

Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Гішпанскі стыд/адказаць/
20.04.2024
Цырк, такі *#$_@ цырк! Васіль Быкаў ужо ж ушанаваны, так?
0
Гога /адказаць/
20.04.2024
Надеюсь там будет заложена Аллея имени Белки и Стрелки!
0
Керміт/адказаць/
20.04.2024
I вялізарны начос у цэнтры парку, каб нават з Альфа-цэнтаўры відаць было!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера