Знайсці
21.04.2024 / 10:04РусŁacБел

Тыдзень будзе закрыты рух па пуцеправодзе на вуліцах Чкалава і Маскоўскай. Як будзе хадзіць транспарт

У сувязі з будаўнічымі работамі з 21 па 28 красавіка будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па пуцеправодзе вул. Чкалава — вул. Маскоўская ў абодвух напрамках, піша БелТА. 

 

На перыяд выканання работ уносяцца змяненні ў рух маршрутаў пасажырскага транспарту з выкананнем усіх пунктаў прыпынку на змененых участках, калі не ўказана іншае. 

Так, рух аўтобусаў маршруту нумар 4 з боку ДС «Дружная» арганізуецца па вул. Талстога, Магілёўская, Чкалава, і далей па маршруце; у зваротным напрамку ад вул. Аэрадромнай — па вул.Жукоўскага, Магілёўская, Талстога. 

Рух аўтобусаў маршруту нумар 4Д з боку ДС «Дружная» арганізуецца па вул.Талстога, Жукоўскага, Варанянскага і далей па маршруце; у зваротным напрамку ад вул. Варанянскага — па вул. Жукоўскага, Талстога. 

Рух аўтобусаў маршруту нумар 10 ад АП «Стары аэрапорт» у бок ДС «Дружная» арганізуецца па вул. Чкалава, Варанянскага, Жукоўскага, Талстога; у зваротным напрамку — без змяненняў трасы накіравання маршруту. 

Рух тралейбусаў маршрутаў нумар 27, 43, 51, аўтобусаў маршрутаў нумар 45, 53 з боку ДС «Дружная» арганізуецца па вул. Талстога, Магілёўская, Чкалава і далей па маршрутах; у зваротным напрамку — па вул. Брылеўская, Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўская, Талстога. 

Рух аўтобусаў маршруту нумар 40 ад прасп. Незалежнасці арганізуецца па вул. Бабруйская, пл. Мяснікова, Маскоўская, Талстога, Магілёўская, Чкалава і далей па маршруце; у зваротным напрамку — ад вул.Брылеўская па вул. Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўская, Талстога, Вакзальная, Суражская, Маскоўская і далей па маршруце. 

Рух аўтобусаў маршрутаў №100, 111 ад прасп. Незалежнасці арганізуецца па вул.Бабруйская, пл. Мяснікова, Маскоўская, Талстога, Магілёўская, Чкалава і далей па маршрутах; у зваротным напрамку — ад вул. Чкалава па вул. Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўская, Талстога, Вакзальная, Суражская, Маскоўская і далей па маршрутах. 

Рух аўтобусаў маршруту нумар 47С ад чыгуначнага вакзала арганізуецца па вул. Бабруйская, пл. Мяснікова, Маскоўская, Талстога, Магілёўская, Чкалава з выкананнем на ўчастку АП «Талстога», «Прыгожая»; у напрамку АП «Вакзал» — ад вул. Брылеўскай па вул. Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўскай, Талстога, Маскоўскай, Бабруйскай, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку АП «Талстога». 

Рух аўтобусаў маршруту нумар 73 ад вул. К. Цэткін арганізуецца па вул. Маскоўская, Талстога, Магілёўская, Чкалава і далей па маршруце; у зваротным напрамку — па вул. Брылеўская, Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўская, Талстога, Маскоўская, К. Цэткін і далей па маршруце. 

Рух аўтобусаў маршруту нумар 163 ад вул. К. Цэткін арганізуецца па вул. Маскоўская, Талстога, Магілёўская, Чкалава, Варанянскага; у зваротным напрамку — па вул. Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўская, Талстога, Маскоўская, К.Цэткін і далей па маршруце. 

Рух аўтобусаў маршруту нумар 191 ад вул. Маякоўскага арганізуецца па вул. Магілёўская, Чкалава, Варанянскага; у зваротным напрамку ад вул.Аэрадромная — па вул. Чкалава, Магілёўская і далей па маршруце. 

Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту нумар 429 у напрамку ДС «Дружная» арганізуецца ад вул. Брылеўскай па вул.Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўская, Талстога з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Радзішчава» па вул. Варанянскага (толькі для высадкі пасажыраў і без рэалізацыі білетаў); з боку ДС «Дружная» — без змен. 

Рух аўтобусаў маршруту нумар 390, 390А з боку Слуцкага напрамку арганізуецца — па вул. Брылеўская, Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўская, Талстога да ДС «Дружная»; у зваротным напрамку ад ДС «Дружная» — па вул.Талстога Магілёўская, Чкалава і далей па маршруце. Без выканання АП на змененым участку.

Чытайце таксама:

МАЗ пахваліўся рэкорднай выручкай за квартал

У Гродне прадаецца аўтазак. Колькі каштуе?

У аэрапорце «Мінск» закрыюць вялікую паркоўку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера