Знайсці
21.04.2024 / 15:2615РусŁacБел

Пачаліся літоўска-польскія вайсковыя вучэнні ў Сувалкскім калідоры

Узброеныя сілы Літвы і Польшчы 21 красавіка пачалі сумесныя тактычныя вучэнні «Адважны грыфон» у раёне Сувалкскага калідору. У гэтых вучэннях таксама прымуць удзел саюзнікі з ЗША і Партугаліі, піша LRT.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Па паведамленні вайсковай прэс-службы, падчас вучэнняў 1,5 тыс. вайскоўцаў пяхотнай брыгады «Жэмайція» ім. Вялікага гетмана Літоўскага Яна Хадкевіча сумесна з саюзнікамі апрабуюць абарончыя сцэнары ў так званым Сувалкскім калідоры ў адпаведнасці з двухбаковым літоўска-польскім «Аршанскім планам». 

Гэты план у 2022 годзе падрыхтавалі камандуючыя літоўскай і польскай арміямі, большая яго частка засакрэчана. 

Сувалкскі калідор — гэта памежны ўчастак паміж Літвой і Польшчай, які з захаду мяжуе з Калінінградскай вобласцю, а з усходу — з Беларуссю. 

Вучэнні працягнуцца да 26 красавіка. 

Адначасова ў Літве працягваюцца вучэнні «Удар мяча», арганізаваныя Узброенымі сіламі ЗША.

Чытайце таксама:

«Возера НАТА». Як Захад перамог Расію ў Балтыйскім моры без адзінага стрэлу

Лукашэнка выказаўся пра Сувалкаўскі калідор

У чым сёння праяўляецца незалежнасць Беларусі? На колькі яна пахіснулася? Ці слушна казаць пра акупацыю? Спыталі ў палітолагаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
21.04.2024
гердзень , і ў мяне такое ж самае ўражанне. Але як не стараюцца з розных бакоў, як ні падбухторвюць, усё роўна беларусы ну ніяк не хочуць ваяваць. Нават армія, у якой на самым версе прарасейскае камандаванне, на нізавым узроўні ну ніяк не хоча ваяваць. Так ніхто і не прымусіў іх пайсці супраць Украіны. Адзін Лукашэнка ўсё аўтаматам маша. Але ў яго ягоная ўласная ахова ражок з аўтамата выняла... Нікому ў Беларусі вайна не патрэбная.
0
Ерома/адказаць/
22.04.2024
Счытаю што на іхній аршанскій план саюз беларусіі і расіі должэн атвеціць планам беластоквільнянашы
0
Пякельны менеджмент/адказаць/
24.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера