Знайсці
21.04.2024 / 21:558ŁacБел

Ва Узбекістане адкрыюць цэнтры моўнай падрыхтоўкі будучых працоўных мігрантаў. Рускай навучаць не будуць

У спісе запатрабаваныя мовы — англійская, нямецкая, японская, карэйская і арабская.

Самарканд

Ва Узбекістане створаць цэнтр па навучанні грамадзян замежным мовам і мэтавай падрыхтоўцы да працы за мяжой. Адпаведная пастанова ўрада прынятая 17 красавіка, паведамляе Мінюст Узбекістана.

Адной з асноўных задач цэнтра з'яўляецца арганізацыя працэсаў адбору працадаўцамі грамадзян Узбекістана, якія хочуць працаваць за мяжой. Іх будуць вучыць прафесіям і замежным мовам.

У рамках навучальных курсаў навучэнцы будуць вывучаць англійскую, нямецкую, японскую, карэйскую, арабскую і іншыя запатрабаваныя замежныя мовы. Выглядае, што рускай мовы ў спісе няма.

У 2010-я у школах Узбекістана на рускай мове навучалася 9-10% вучняў. 

Рускую мову роднай лічаць каля 3% жыхароў краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
95
Панылы сорам
7
Ха-ха
28
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
21
5
Таджик /адказаць/
22.04.2024
Молодец узбекы.
5
Коржык/адказаць/
22.04.2024
А беларуская будзе?
1
Азиз/адказаць/
23.04.2024
Это неправда, в 2010-х русскоязычных классов в школах было около 80%, сейчас около 50%.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера