Знайсці
22.04.2024 / 08:476РусŁacБел

Былы куратар групы самазабойцаў «Сіні кіт» цяпер расказвае школьнікам пра вайну і патрыятызм

У 2019 годзе стваральніка групы «Сіні кіт», які схіляў падлеткаў да самагубства, прысудзілі да 6 год калоніі, а цяпер ён ходзіць па школах і расказвае пра так званую СВА — вайну ва Украіне. 

 Аляксандр Глазаў у школе. Фота: Баявое братэрства, старонка Аляксандра Глазава

Нататку пра выступ Аляксандра Глазава з падмаскоўных Люберэц канал «Немасква» выявіў на сайце Усерасійскага таварыства ветэранаў «Баявое братэрства». У рамках мерапрыемства «З чаго пачынаецца патрыятызм» у школе №1 горада Кацельнікі ён распавёў вучням 8 класа пра службу ў «зоне СВА». 

У 2019 годзе Глазава прысудзілі да шасці гадоў калоніі за схіленне падлеткаў да самагубства. На сваіх старонках ва Укантакце ён размяшчаў кантэнт для тых, хто збіраецца скончыць жыццё самагубствам. 

Удзельнікам групы даваў заданні — падняцца на дахі дамоў ці будаўнічыя краны і там сябе сфатаграфаваць, перабегчы цераз чыгуначныя шляхі перад цягніком, наносіць сабе калецтвы — напрыклад, рэзаць лёзамі рукі. Апошні этап — самагубства. 

На судзе Глазаў прызнаў сябе вінаватым. Ён сцвярджаў, што гуляў у гульню «Сіні кіт», выконваючы заданні нейкага куратара, а затым яму самому прапанавалі стаць куратарам, нібыта абяцаючы заплаціць за кожнага гульца 800 тысяч рублёў. Як вынікае з пратаколу Люберэцкага суда, мужчына давёў да спробы самагубства адну дзяўчыну, але яе паспелі выратаваць супрацоўнікі паліцыі. 

У 2019 годзе суд прысудзіў Глазаву 6 год калоніі.

На волю ён выйшаў датэрмінова, пасля ўдзелу ў вайне ва Украіне. На сваёй старонцы ва УКонтакте ён публікуе фатаграфіі, звязаныя з ПВК «Вагнер» і актыўна заклікае ўступаць у шэрагі наймітаў. 

Колькі ён прабыў на фронце, невядома. Магчыма, атрымаў раненне — мяркуючы па здымках, на адной руцэ ў яго не хапае пальцаў.

Чытайце таксама:

Белпол: Вагнераўцаў у Беларусі збіраюцца прыняць на службу па кантракце

Атрад спецназу «Беркут» ператварылі ў вайсковую часць

ПВК «Вагнер» вярбуе жыхароў Беларусі для адпраўкі ў Афрыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
19
0
Спецыяльны ваенны кіт/адказаць/
22.04.2024
У прынцыпе, ён працягвае займацца тым жа - схіляе моладзь да самагубстваў. Толькі назва ў смяротнай гульні іншая.
22.04.2024
Групы самазабойцаў, а не самазабойц. Папраўце
0
усе пры справе/адказаць/
23.04.2024
Працягвае схіляць падлеткаў да самагубства
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера