Знайсці
22.04.2024 / 10:231РусŁacБел

У аўторак пачнецца адпраўка прызыўнікоў у войска

Усяго плануецца адправіць у армію 10 тысяч чалавек.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У аўторак, 23 красавіка, пачынаецца адпраўка ў злучэнні і воінскія часці Узброеных сіл, унутраных войскаў МУС, органаў пагранслужбы і дзяржаўнай бяспекі юнакоў, прызваных на тэрміновую ваенную службу, паведамляе Міністэрства абароны.

Прызыў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў лютым — маі 2024 года праводзіўся ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 12 лютага 2024 года.

На тэрміновую службу і службу ў рэзерве з лютага па май прызваны беларусы, якім споўнілася 18 гадоў, без адтэрміноўкі ад службы, альбо якія страцілі яе.

Таксама ўказ прадугледжвае прызыў на службу ў рэзерве першакурснікаў з ВНУ аграрнага профілю, якія маюць адтэрміноўку, але якія пажадалі прайсці службу.

Таксама, акрамя прызыву на службу ў войску, пройдзе звальненне ў запас вайскоўцаў, якія адслужылі ў войсках належныя тэрміны.

Па звестках ведамства, у першы дзень у войскі накіруюць каля тысячы прызыўнікоў. Яны папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72 Аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў і Мінскай вайсковай камендатуры.

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у красавіку — маі плануецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
4
Зараз павылазяць.../адказаць/
22.04.2024
Зараз павылазяць Наталлі Радзіны і Вадзімы Доўнары з заклікам бабміць беларускіх прызыўнікоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031