Знайсці
22.04.2024 / 10:431РусŁacБел

У Гомелі хлопец патушыў снежкай Вечны агонь і атрымаў крымінальны артыкул

Пасля неабдуманага ўчынку біяграфія навучэнца аднаго з гомельскіх каледжаў папоўнілася крымінальным артыкулам. Падрабязнасці распавялі ў пракуратуры горада, піша Belkagomel.by

У снежні мінулага года, вяртаючыся з заняткаў і праходзячы міма Кургана Славы на Рэчыцкім праспекце, малады чалавек чамусьці ўзяў камяк снегу і паклаў яго на краты Вечнага агню.

Полымя згасла. Відавочна задаволены вынікам студэнт пайшоў дадому, а на раніцу ўжо і забыўся пра зробленае.

@nashanivanews Школьнікі вырашылі пакідаць смецце ў Вечны агонь на плошчы Перамогі #беларусь#9мая#белорусы#минск#минсксейчас#чпбеларусь#белорусьновости♬ Crime Scene - Avery Alexander

Але нагадалі міліцыянты, якія ўстанавілі асобу хулігана. 

Маладога чалавека прызналі вінаватым паводле артыкула «Хуліганства» і прысудзілі да 180 гадзін грамадскіх работ.

Чытайце таксама:

Юны і п'яны мінчук-наркаман напракудзіў у дзіцячым садку і разнёс два пад'езды. Як яго пакаралі?

Колькі далі п'янаму мінчуку, які ўдарыў «ружачкай» выпадковага чалавека? Гэта ж не палітыка, таму яго пакінулі дома

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Алесь Нязгода/адказаць/
22.04.2024
калі ўрэшце павыключаюць гэтыя "вечныя" агні? Ці недзе яшчэ ў сьвеце ёсьць такая бздура?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера