Знайсці
22.04.2024 / 11:442РусŁacБел

Сілавікі затрымалі футбольнага фаната з Магілёва за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці»

Па якім менавіта артыкуле затрыманы Лазароўскі і што з ім цяпер — невядома.

Сілавікі затрымалі футбольнага фаната з Магілёва, відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. Паводле «Медыязоны», гэта Віталь Лазароўскі.

На відэа затрыманы кажа, што заўзее за маскоўскі «Спартак» і магілёўскі «Днепр», і што затрыманы быў за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь у 20-м годзе і за «экстрэмісцкія» матэрыялы».

Па якім менавіта артыкуле затрыманы Лазароўскі і што з ім цяпер — невядома. Як піша блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, ён »замест абанемента на матчы любімых каманд, атрымаў абанемент на 15 сутак у ІЧУ».

@nashanivanews Пачалі судзіць настаўніцу з Мінска #беларусь#учительница#нашаніва#белорусы#бгу#филфак♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
22.04.2024
хварэе за маскоўскі «Спартак» ! Рускі Чалавек! мабыць і ў 2020-м хацеў Мудрага Пуціна. А таго не разумее глупенькі, што ў белых рускіх людзей ніхто Пуціна і не адбірае, проста Рускі бох дае ім у дадатак яшчэ і шчыранькага лукашэначку. Гэта асаблівыя шчасце і гонар, якога няма ў астатніх Рускіх Людзей. і вось за тое што ён бунтаваў, Рускі бох цяперака яго ўразумляе шчыра, навучае.
0
Дзед/адказаць/
22.04.2024
Gorliwy Litwin, таксама не разумею як можна заўзець за Спартак, дзе большасць іх фанаў - гэта імперцы. Частка гэтых фанаў нават стварылі адмысловы імперскі атрад расійсаіх ультрас ды пайшлі забіваць украінцаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера