Знайсці
22.04.2024 / 12:511РусŁacБел

Кіраўнік вайсковай разведкі Ізраіля звольніўся з-за правалу 7 кастрычніка

Кіраўнік Упраўлення разведкі Генштаба Арміі абароны Ізраіля генерал-маёр Аарон Халіва абʼявіў аб сыходзе ў адстаўку. Прычына такога рашэння — правал ведамства ў перадухіленні атакі палестынскіх баевікоў «Хамас» на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.

Аарон Халіва. Фота: Israel Defense Forces

«Па ўзгадненні з начальнікам генеральнага штаба і з ухвалы міністра абароны было вырашана, што генерал-маёр Аарон Халіва пакіне сваю пасаду і сыдзе ў адстаўку, як толькі яго пераемнік будзе прызначаны», — паведаміла прэс-служба ЦАХАЛа. 

Як адзначае ізраільскі партал Ynet, кіраўнік вайсковай разведкі Ізраіля прыняў гэтае рашэнне адразу пасля абвастрэння канфлікту ў сектары Газа, але абвясціць пра яго змог толькі цяпер, пасля завяршэння актыўнай фазы баявых дзеянняў у анклаве. 

Аарон Халіва ўзяў на сябе адказнасць за правал пры раптоўным нападзе «Хамаса» прыкладна праз паўтара тыдня пасля здарэння. «Мы праваліліся ў нашай галоўнай задачы, і як кіраўнік упраўлення ваеннай разведкі я нясу поўную адказнасць за тое, што адбылося», — казаў ён. 

Адразу пасля нападу «Хамаса» на Ізраіль СМІ са спасылкай на крыніцы пісалі, што ізраільская разведка ведала аб планах баевікоў на Ізраіль задоўга да нападу, але яны не паверылі, што план нападу рэальны, бо ён быў занадта амбіцыйным і складаным.

Чытайце таксама:

«Вера кліча ахвяру». Лукашыстам моцна хочацца, каб на Блізкім Усходзе разгарэлася новая вайна

Лідар ХАМАС заявіў пра гібель сваіх сыноў у выніку авіяўдару

Ураджэнец Мазыра зойме салідную пасаду ва ўрадзе Ізраіля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
22.04.2024
Самая амбіцыйная і складаная хлусня
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера