Знайсці
23.04.2024 / 16:57ŁacБел

З Беларусі паляцелі першыя чартары ў Турцыю

Пра пачатак чартарнай праграмы ў Турцыю паведамілі на сайце Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый. У гэтым сезоне паляцець туды можна будзе не толькі з Мінска, але таксама з Брэста, Віцебска і Гомеля. Першыя турысты ўжо адпачылі па новай праграме, піша «Анлайнер».

Анталья ў Турцыі. Фота: Kateryna Maksymenko / vecteezy.com

18 красавіка з Мінска стартаваў першы чартар тураператара Tez Tour, а 19 красавіка пра пачатак сезона абвясціў кансалідатар рэйса «АэраБелСэрвіс».

Як расказалі прадстаўнікі тураператара, загрузка першага рэйса была поўная. Час у палёце па маршруце Мінск-Анталья — пяць з паловай гадзін. У красавіку запланавалі пяць рэйсаў. А ў пік сезона самалёты з турыстамі будуць вылятаць з Мінска ў Анталью да чатырох разоў на дзень.

У гэтым сезоне паляцець у Турцыю можна будзе з Брэста, Віцебска і Гомеля. Папярэдне, чартэрная праграма працягнецца да 15 лістапада.

На бліжэйшыя даты ў красавіку туры на сем начэй для дваіх (харчаванне «ўсё ўключана») стартуюць ад 1600 еўра. Пуцёўкі на 10 начэй пачынаюцца ад 2100 еўра. Гэта самыя простыя гатэлі з падборкі.

На вялікія майскія выхадныя прапаноў больш і цэны ніжэйшыя. Туры на сем і дзесяць начэй можна знайсці за $1200-1300 на дваіх. Вылет з Мінска — 9-11 мая.

Чытайце таксама:

Шры-Ланка змяніла правілы выдачы віз. Што трэба ведаць беларусам

«Тым, хто прыехаў пасля лютага 2022-га, ВНЖ не падаўжаюць». Беларускага айцішніка выселілі з Турцыі — што зараз?

Шэсць азіяцкіх краін могуць увесці адзіную візу для турыстаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера