Знайсці
24.04.2024 / 14:297РусŁacБел

Беларусь распрацоўвае лазерную зброю

Сцвярджаюць, што ўжо ёсць напрацоўкі.

Фота: Мінабароны

У Беларусі вядзецца распрацоўка лазернай зброі. Пра гэта распавёў намеснік начальніка Генштаба па навуковай працы Віктар Тумар.

У Доме афіцэраў у Мінску праходзіць выстава навуковых дасягненняў беларускага ваенпрама. Тумар заявіў, што Беларусь арыентуецца на стварэнне выключна сваёй зброі і ўжо з'яўляецца адным з лідараў у радыёэлектроннай барацьбе.

«Таксама ў нас маюцца распрацоўкі па лазернай зброі. Мы ідзём непасрэдна да зброі, заснаванай на новых фізічных прынцыпах», — распавёў палкоўнік.

Акрамя таго, на выставе прадставілі «пэўныя фаліянты, якія распавядаюць праўду пра гісторыю Беларусі». Сярод іх можна заўважыць выданні з назвамі «ўзмацненне ваеннай небяспекі і задачы камуністаў» і «Чырвоная армія і яе задачы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
яшчэ не вечар/адказаць/
25.04.2024
..., ключавое слова 'была'. Многа чаго было...
29.04.2024
"Акрамя таго, на выставе прадставілі «пэўныя фаліянты, якія распавядаюць праўду пра гісторыю Беларусі». Сярод іх можна заўважыць выданні з назвамі «ўзмацненне ваеннай небяспекі і задачы камуністаў» і «Чырвоная армія і яе задачы»."///// Выстава "Наперад у мінулае". Жывуць 45-м годам і ўсё тут. І яшчэ нават перспектывы там бачаць.
ht І нават перспектывы ў гэтым бачаць.tps://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/341450"
0
Акадэмія Лукавых Навук/адказаць/
06.05.2024
Высьветлілася, што калі пакласьці ў мех стопіцот лазерных указок і гэтым мехам даць па галаве, можна праламіць галаву.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера