Знайсці
25.04.2024 / 00:2732РусŁacБел

Рамашэўская-Гузы просіць дапамагчы ёй грашыма на адвакатаў — падпісчыкі абурыліся

У сакавіку Агнешку Рамашэўскую-Гузы звольнілі з пасады дырэктаркі «Белсата». Яна адразу дала зразумець, што пасля 17 год кіравання каналам проста так адтуль не сыдзе і вырашыла падаваць у суд на тэлекампанію, структурнай адзінкай якога з'яўляецца беларускі канал. Цяпер экс-дырэктарка збірае грошы на адвакатаў.

«У сувязі з маёй судовай справай супраць TVP я вельмі прашу падтрымкі і салідарнасці. Юрыдычныя паслугі для звычайнага чалавека ў Польшчы жудасна дарагія, і справа нават не ў тым, што я не магу іх сабе дазволіць, проста ўсё гэта вельмі несумленна… 1900 чалавек падзяліліся допісам на збор у сацыяльных сетках. Калі б кожны ахвяраваў хаця б 10 злотых (прыблізна $2,5 — «НН»), уся сума была б ужо сабраная», — просіць экс-дырэктарка «Белсата».

Скрыншот з твітара Рамашэўскай-Гузы

На гэты момант на сервісе Zrzutka.pl на збор спадарыні Агнешкі пад назвай «На судовую справу супраць TVP» сабралі крыху больш за 14 тысяч злотых з патрэбных ёй 19 тысяч. Запытаная сума — трохі менш за $5 тысяч.

Агнешка Рамашэўская-Гузы абяцае: калі грошай перавядуць больш, чым ёй будзе патрэбна, яна перадасць іх у фонд салідарнасці, які дапамагае сем'ям рэпрэсаваных калег і на падтрымку тых праектаў «Белсата», на якія сёння бракуе сродкаў.

Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: Белсат

У каментах падпісчыкі рэзка раскрытыкавалі ініцыятыву былой дырэктаркі «Белсата»: «Вы — нахабніца. За сваю працу ў TVP вы атрымлівалі добрыя грошы ад польскіх падаткаплатнікаў. Няўжо, зарабляючы 22 000 злотых у месяц (плюс бонусы), вы цяпер павінны арганізоўваць збор?»; «Калі ласка, выдаліце гэта паведамленне. Ёсць людзі, якім сапраўды патрэбная дапамога» — гэта толькі частка каментароў пад яе пастом у твітары.

Пазітыўных каментароў на гэты момант няма.

Нагадаем, Агнешку Рамашэўскую-Гузы звольнілі з пасады дырэктаркі «Белсата» 12 сакавіка. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», але жанчына на гэта не пагадзілася. Новым кіраўніком «Белсата» стаў Аляксей Дзікавіцкі.

Чытайце таксама:

«Што значыць, што мне хопіць кіраваць?» Былая кіраўніца «Белсата» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакінуць канал

Дзікавіцкі: Па-людску разумею рыторыку Рамашэўскай. Але я б сышоў спакайней

Новы кіраўнік «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі — пра перамены, цэнзуру, Шылу, рызыку звальненняў і журналістаў-палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
42
Ха-ха
16
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
7
0
Лукатроль пішуць ад імя беларусаў, бо белсат ім моцна перашкаджае/адказаць/
25.04.2024
Віталь, У Варшаве сярэднія заробкі 1800$ (а з норм. адукацыяй - вышэйшыя).
Што такога што дырэктар канала на 300 чалавек зарабляла 3.500$ чыстымі? У айці больш зарабляюць. звычайныя грошы
0
Просты чалавек/адказаць/
25.04.2024
Дык што, калі просты грамадзянін захоча падаць у суд па нейкай справе яму таксама збор пачынаць?, да таго ж ён зарабляе куды меньш гэтай пані.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера