Знайсці
25.04.2024 / 10:206РусŁacБел

Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці

Дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі бярэ ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе. У прыватнасці, ён абмаляваў міжнародную абстаноўку.

Фота: БелТА

«Мы адзначаем эскалацыю ваенна-палітычнай напружанасці па перыметры беларускіх межаў. На жаль, сітуацыя лепш не стала, — цытуе словы Шпакоўскага БелТА. — Мы бачым імкненне асобных актараў, якія прадстаўляюць заходнія краіны, павялічыць сваю вайсковую прысутнасць паблізу беларускіх межаў. Адзначаем небяспечныя эксперыменты ў сферы ваенна-біялагічнай дзейнасці».

Таму неабходна адаптаваць нацыянальнае заканадаўства такім чынам, каб мы былі гатовыя гарантаваць бяспеку нашай дзяржавы, абараніць мір і парадак на беларускай зямлі, адзначыў ён.

«Наша ваенная дактрына заснавана на прынцыпе прычынення непрымальнай шкоды суперніку. Каб растлумачыць гэта для абывацеля простымі словамі — на нас павінны баяцца напасці, у дачыненні да Беларусі павінны баяцца праявіць нейкія агрэсіўныя памкненні, — дапоўніў Аляксандр Шпакоўскі. — Але, што немалаважна, Беларусь нікому не пагражае. Мы заўсёды гатовыя даць свае добрыя паслугі і свой патэнцыял для дээскалацыі міжнароднай абстаноўкі».

Чытайце таксама:

Лукашэнка стане старшынёй УНС адначасова з прэзідэнцтвам. Намеснікам будзе Косінец

«Ды ён усіх закалупаў!» Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік. Хто ён — Аляксандр Косінец?

Галасаванне за Лукашэнку і Косінца зрабілі не аднагалосным

Дэкарацыя замест новага цэнтра ўлады. Што стала ясна з першага дня працы УНС?

«Бацька ў іх круты». Хто ўдзельнічаў у святочным канцэрце для ўдзельнікаў УНС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Ёсік/адказаць/
25.04.2024
Кажучы МЫ павінны, МЫ адкажам, МЫ, ён і сябе туды прыплюсоўвае, ці думае ў амбасадзе ў Маскве адседзіцца?
25.04.2024
Рожа у шпаковского такая, что лично мне было бы страшно нападать. 
Надо только его поставить на границу - весь блок НАТО разбежится от так ХАРИзмы
0
Чат гапаты/адказаць/
25.04.2024
Пацаны на раёне занепакоены, што шпакоўскі вып'е ўсё бырло і ім ня хопіць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера