Знайсці
26.01.2010 / 10:2213РусŁacБел

Дзесяць год, як беларускамоўныя

У 2000 годзе школы, міліцыя і войска мусілі цалкам перайсці на беларускую мову. «Закон аб мовах у Беларускай ССР», прыняты Вярхоўным Саветам БССР 26 студзеня 1990 года, адводзіў на беларусізацыю дзяржаўных устаноў 10 гадоў.

У 2000 годзе школы, міліцыя і войска мусілі цалкам перайсці на беларускую мову. «Закон аб мовах у Беларускай ССР», прыняты Вярхоўным Саветам БССР 26 студзеня 1990 года, адводзіў на беларусізацыю дзяржаўных устаноў 10 гадоў.

«Мова — не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і найважнейшая частка яго культуры. Жыве мова — жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць — неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву. Гонар і абавязак усіх — шанаваць родную мову, судзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў». Гэтымі словамі пачынаецца «Закон аб мовах у Беларускай ССР».

Закон, які прадугледжваў наданне беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай, быў прыняты 26 студзеня 1990 года Вярхоўным Саветам БССР ХІ склікання — пераканаўчай большасцю галасоў.

Вось як у сваіх успамінах узгадвае поўныя радаснага хвалявання першыя хвіліны пасля галасавання Ніл Гілевіч, ён быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекта Закона: «Калі на табло загарэліся выніковыя лічбы — воплескі ў залі прагучалі грымотныя
. Старшыня Вярхоўнага Савету тут жа абвясціў на 15 хвілінаў перапынак,— думаю, наўмысна, каб даць людзям абмяняцца пачуццём радасці. І дэпутаты гэтай радасці не хавалі, і горача віншавалі адзін аднаго з перамогай. Збылося! Сталася! Здзейснілася! Беларуская мова ў Беларусі ад гэтага часу — дзяржаўная! Многія ад радасці рашылі і скончыць на гэтым свой сённяшні рабочы дзень. Незвычайны, сапраўды гістарычны дзень! Тое, з-за чаго столькі перажывалі, хваляваліся, трымцелі душою,— адбылося. Закон прыняты! Усё! Назад ужо цяпер не адкруціш! (Запомнім, чытач, гэтыя словы, гэтыя наіўныя словы)».

Пазней на аснове Закону аб мовах была складзена Дзяржаўная Праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларусі. Камісію па стварэнні праграмы ўзначальвала Ніна Мазай. 28 верасня 1990 г. праект праграмы зацвердзіў Савета міністраў і яна пачала ажыццяўляцца на ўсіх узроўнях. Закон прадугледжваў паступовы пераход да ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага і палітычнага жыцця. Да канца 2000 года па-беларуску мусілі запрацаваць установы адукацыі, праваахоўныя органы, войска і г.д. Аднак

Ганебны рэферэндум 1995 года перакрэсліў гэтыя планы, вярнуўшы расійскай мове статус дзяржаўнай. Выжыванне і развіццё беларускай мовы стала клопатам незалежнага грамадства.

* * *

Рада ТБМ звярнулася да кіраўніцтва краіны з патрабаваннем адмяніць унесеныя ў «Закон аб мовах» у 1998 г. папраўкі, якія далі пачатак татальнай русіфікацыі. Таварыства прапануе выдаць указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб пашырэнні сферы ўжывання дзяржаўнай беларускай мовы», у якім варта прадугледзець наступныя мерапрыемствы:

1. Павялічыць колькасць гадзін беларускай мовы і літаратуры ў школах.

2. Аднавіць у ВНУ курс «Беларусазнаўства» на беларускай мове.

3. Вярнуць ва ўсе школы краіны выкладанне курсаў гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску.

4. Адкрыць да 1 верасня 2010 г. у кожным абласным і раённым цэнтры Беларусі па адной беларускамоўнай школе ці гімназіі.

5. Зрабіць даплаты ў памеры 20% заробку выкладчыкам ВНУ, якія выкладаюць свае прадметы па-беларуску.

6. Зрабіць абавязковым школьны экзамен па беларускай літаратуры.

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031