Знайсці
01.03.2010 / 16:1731РусŁacБел

У Наваградку ўшанавалі сясцёр‑назаратанак

28 лютага, у другую нядзелю Вялікага Посту, група грэка‑каталіцкіх вернікаў з Ліды і Наваградка зьдзейсьніла пілігрымку да мошчаў Блаславёных Мучаніцаў Сёстраў‑Назаратанак, што захоўваюцца ў фарным касьцёле ў Наваградку.

Пілігрымку ўзначаліў душпастыр Лідчыны і Наваградчыны а. Андрэй Буйніч.

Да малітвы пілігрымаў далучыліся Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей і прадстаўнікі грэка‑каталіцкай парафіі ў Івацэвічах.

Пілігрымка праходзіла напярэдадні 10‑годдзя Бэатыфікацыі Наваградзкіх Мучаніцаў, якая мела месца 5 сакавіка 2000 г. у Рыме.

Гэтая пілігрымка беларускіх грэка‑католікаў у Наваградак, да месца мучаніцтва Блаславёных Манахіняў, адбылася ў рамках Году Сьвятарства з малітвай за сьвятароў, манахаў і манахіняў нашай Царквы і асабліва за пакліканьні да сьвятарскага і манаскага служэньня.

«Мошчы Блаславёных манахіняў‑мучаніцаў спачываюць у гэтым старажытным храме побач алтара Навагрудзкай Іконы Маці Божай. Малітвы Багародзіцы і гераічны подзьвіг любові Блаславёных Мучаніцаў няхай ўзмацняюць усіх нас ў любові да Бога, да Царквы і нашай шматпакутнай Бацькаўшчыны,» — зазначыў Архімандрыт Сяргей.

svjazep.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера