Знайсці
25.03.2010 / 13:441РусŁacБел

Гродна хочуць праілюстраваць малюнкамі Напалеона Орды

З адпаведнай прапановай да гарадскіх уладаў звярнуліся навукоўцы з цэнтру «ВІТ».

Гродна – адзін з самых прыгожых і багатых на гістарычныя помнікі гарадоў Беларусі. Адносна нядаўна гэта зразумелі нават гарадскія ўлады і пачалі ўсімі спосабамі завабліваць у каралеўскі горад турыстаў.
Была распрацаваная нават адмысловая праграма «Спадчына», скіраваная на павелічэнне колькасці інфармацыйных матэрыялаў аб Гродна. Што праўда, ці не адзіным заўважным яе вынікам стала з’яўленне некалькіх вялікіх мапаў горада на сценах будынкаў, на каторых былі пазначаныя найбольш цікавыя аб’екты.

У сувязі з гэтым навукоўцы з цэнтру «ВІТ» звярнуліся з комплексам прапановаў да старшыні гродзенскага гарвыканкама Барыса Казялкова.

Навукоўцы прапануюць простыя і эфектыўныя новаўвядзенні. У прыватнасці – усталяваць інфармацыйныя шыльды ля цікавых архітэктурных помнікаў, на месцы былых плошчаў і вуліц. Сярод прапановаў таксама ідэя ўсталяваць у некаторых месцах Гродна стэнды з выявамі гравюр Напалеона Орды такім чынам, каб гараджане і турысты маглі параўнаць сучасны горад з Гродна ХІХ ст.

Наталля Сліж, адна з аўтараў праекта, распавяла «НН» аб прычынах яго паўстання. «Я шмат падарожнічаю. Бываю ў самых розных мясцінах. Неяк у Вільні, шпацыруючы па Старым Горадзе, заўважыла інфармацыйныя стэнды ля цікавых будынкаў. Там па-літоўску і па-англійску была апісаная гісторыя будынка і яго культурнае і мастацкае значэнне.

Тады падумалася, што гэта вельмі зручна для чалавека, які прыехаў у горад па службовых справах. Можна проста пашпацыраваць, пачытаць шыльды і шмат даведацца не замаўляючы адмысловай экскурсіі. У Гродна вялікая колькасць цікавых будынкаў, ён багаты на такія рэчы.»

Гарадзенцы не плануюць абмяжоўвацца інфармацыйнымі шыльдамі. Н.Сліж паведаміла таксама аб планах стварэння ў Гродна тэматычных маршрутаў.

«Гэтыя ідэі павінны быць цікавымі для кіраўніцтва горада. Яны эфектыўныя і не патрабуюць вялікіх капіталаўкладанняў.
Мы гатовыя нават паспрыяць у вырашэнні фінансавых пытанняў з дапамогай міжнародных культурніцкіх арганізацый. Самае важнае, што ўсталяваўшы простыя інфармацыйныя стэнды са старымі фотаздымкамі і выявамі горада можна будзе паспрыяць аднаўленню гістарычнай памяці ў гараджан. Гэта вельмі важна».

Зараз гарадзенскія навукоўцы чакаюць на адказ кіраўніка гарвыканкаму. Ён павінен прыйсці на працягу месяца.

Алесь Пілецкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829