Неспадзяванае вяртанне вінілу
У Еўропе вярнулася мода на вінілавыя кружэлкі. А дзе ў Беларусі прадаюцца вінілы?
У Еўропе вяртаецца мода на вінілавыя кружэлкі — кожная буйная дыскарня цяпер мае аддзел вінілу, дзе можна купіць як і старыя, так і новыя плыткі.Новая музыка, акрамя версіі на
Еўрапейская настальгія
Упершыню з еўрапейскай модай на вініл я сутыкнуўся ў Вільні, дзе ў самым цэнтры старога горада працуе крама «Thelonious» (названая ў гонар джазавага піяніста Тэлоніуса Монка). Аказалася, што вось гэтая сціплая крама ў сутарэнні на вуліцы Шкляной (Stikliu), 12 — ледзьве не еўрапейскі цэнтр вінілавага гандлю. Прынамсі, ва Ўсходняй Еўропе пра краму ведаюць бадай што ўсе аматары вінілу. Цэны на «пластмасу» (як называюць кружэлкі самі меламаны) не вельмі «кусачыя» — ад 6 да 60 тысяч на беларускія грошы, прычым залежыць цана ад стану кружэлкі і краіны вытворцы. І тут высветліўся цікавы факт: прадавец вельмі зацікавіўся вінілавым гандлем у Мінску і ўрэшце расказаў пра асноўны недахоп «Тэлоніуса»:
— Чаго нам насамрэч бракуе, дык гэта савецкіх кружэлак з чымсьці кшталту Кабзона. Мы ў савецкія часы гэтага нічога не куплялі — думалі, што яно не скончыцца ніколі, дый жадання гэта слухаць не было ніякага. А цяпер вось арыгінальных пласцінак The Beatles — бяры не хачу, а вось Кабзона яшчэ пашукаць трэба. А тут час ад часу такая настальгія пачынаецца — і ўсім гэтыя запісы трэба. Можа ў Мінску ёсць?
Гэта напраўду здзівіла — тое, што ў нас пыліцца на паліцах, а часам сустракаецца на сметніцы, аказваецца, ўяўляе з сябе каштоўнасць у Еўропе.
Вінілавыя маршруты
Калісьці на вуліцы Леніна існавала крама «Ноты», дзе сярод іншага можна было знайсці і вініл. Цяпер крама пераехала на праспект Пераможцаў пад Камсамольскае возера (пра што, дарэчы, ведаюць не ўсе). Кружэлкі ў новых «Нотах» ляжаць у дзвюх кардонных каробках — у прынцыпе, іх варта захоўваць
— Ды нікому яно не трэба, — кажа прадавец. — Ну глядзіце самі, што тут за рэпертуар. З цікавага толькі класіка, і яе няшмат.
Зусім іншая сітуацыя склалася на «галоўным вінілавым» рынку.
Клуб філафаністаў
Клуб філафаністаў віруе па суботах у ДК Трактарнага завода. Вініл тут таксама можна набыць — прычым гэта будуць сапраўдныя старыя фірмовыя пласцінкі, і цана ў іх ад васьмі даляраў па курсе. З мінусаў — усе гэтыя гады большасць пласцінак не на палічцы праляжалі, а некаторыя з іх дык увогуле жорстка эксплуатаваліся. І «рэпертуар» гэтых пласцінак трэба разглядаць з пазіцыі густаў савецкіх меламанаў
Яшчэ адна асаблівасць «клуба» — так званы «гістарычны аспект». Прадаўцы найперш глядзяць на ўзрост купца, і, калі вам менш за сорак, у большасці выпадкаў стаўленне да вас будзе, як да чалавека, які нічога не разумее ні ў вініле, ні ў музыцы.
Vinylshop.by
Таксама існуе
І выбар прадукцыі не шырокі, затое якасць кружэлак не выклікае дакораў, а калі штосьці не так — супрацоўнікі папярэджваюць. Заказаць і атрымаць кружэлку можна з рук на рукі ў Мінску, а ў іншых гарадах — праз пошту, але, зразумела, невядома ў якім стане яна да вас дабярэцца ў выніку.
Асобна трэба ўзгадаць краму «Містэрыя гуку», што ва універмагу «Рыга». Там прадаецца сучасны вініл — запісы могуць быць і
1. Песняры. «Ты мне вясною прыснілася». Гэты дэбютны альбом мае некалькі моцных хітоў і дагэтуль слухаецца на адным дыханні.
2. Мроя. «Дваццаць восьмая зорка». Гэты дыск можа паказацца наіўным, але ён добра адлюстроўвае канец
3. Станіслаў Манюшка. Опера «Страшны двор». Опера, якая ў перакладзе часцей за ўсё называецца «Зачараваны замак». Самы папулярны вініл беларускай акадэмічнай музыкі.
4. Міхал Клеафас Агінскі. Паланез «Развітанне з Радзімай». Такі
5. Аркестр Эдзі Рознэра. «Бывай, каханне!» «Белы Армстронг», найвыбітнейшы беларускі джазмэн, чые запісы ў





