«Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару»
27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых святаў — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых святаў — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.Святкаванне Узвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як рымская імператрыца Алена здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус. Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 годзе ейны сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе жадаючыя маглі пакланяцца яму. У гонар гэтага і адзначаецца свята Ўзвіжанне. Адначасна ў гэты ж дзень прызначаецца строгі пост дзеля ўспаміну крыжовых пакутаў Збавіцеля.
Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясах усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.
«Ва Ўзвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару». Узвіжанне — першы дзень пачатку збору журавінаў. Таксама ў гэты дзень лічыцца канчатковым развітанне з летам. Беларусы казалі: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».






Тое самае паліто. Выбіраем вопратку на халодны сезон
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка ўстае з каленяў / Пракоп’ева вінавацяць амаль ва ўсім / Рубель пайшоў на рэкорд. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 3 кастрычніка
Новы «Знахар», рымейк суперхіта 1980-х. Што ў ім?
 6
Сіманьян прапанавала зладзіць над Сібір'ю ядзерны выбух, каб вярнуцца ў «ліхія 90-я»
 10
На Магілёўшчыне дзяцей сталі вазіць па лукашэнкаўскіх мясцінах. Як у СССР па ленінскіх
 7
У Латвіі памёр беларускі чыгуначнік
 3
«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера